TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5506 1.49K
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка разам са спецыяльным прадстаўніком міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адамам Халацінскім і супрацоўнікам па ўсходняй палітыцы…
Усе вызваленыя 16 верасня палітзняволеныя падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы

Усе палітзняволеныя, якія былі вызваленыя 16 верасня, дэпартаваныя ў Літву і прынялі рашэнне са згоды польскіх уладаў легалізавацца на тэрыторыі Польшчы, падалі заявы на міжнародную абарону пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, ініцыятывы «Вольныя» і Цэнтра Беларускай Салідарнасці. 9 чалавек падаліся ў Варшаве, 1 — у Беластоку. Важна адзначыць, што з кожным вызваленым палітвязнем была праведзеная індывідуальная юрыдычная кансультацыя.

«Дзякую Галоўнай камендатуры Пагранічнай службы Польшчы за вельмі аператыўную рэакцыю і эфектыўнае супрацоўніцтва.

Як і ў снежні 2025 года, і ў сакавіку 2026 года, калі дэпартаваныя палітзняволеныя падавалі дакументы на легалізацыю, з боку Польшчы мы пабачылі глыбокае разуменне і аператыўнае спрыянне. Такая эфектыўная падтрымка неабходная беларусам, якія прайшлі праз рэпрэсіі і прымусовую дэпартацыю», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
  • 👍 13
  • ❤ 8
  • 👎 1
  • 🔥 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
  2. Oct 7, 2026Вадзім Кабанчук: Рота «Воля» можа стаць пачаткам войскаў беспілотных сістэм новай беларуск…
  3. Oct 5, 2026Што будзе з ГУБАЗіКам і АМАПам пасля дэмакратычных зменаў? Прадстаўнік Аб’яднанага Пераход…
  4. Oct 5, 2026«Дэмакратычная Беларусь павінна адмовіцца ад смяротнага пакарання назаўжды» Выканаўца абав…
  5. Oct 2, 2026Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сус…
  6. Oct 2, 2026Post #5521
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →