TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5474 463
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка разам са спецыяльным прадстаўніком міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі Адамам Халацінскім і супрацоўнікам па ўсходняй палітыцы Пасольства ЗША ў Польшчы Кевінам Дойлам прывіталі ў Варшаве групу з 10 былых палітычных зняволеных, якія плануюць падаць дакументы на міжнародную абарону і легалізацыю ў Польшчы.

Гэтая магчымасць з’явілася дзякуючы Міністэрствам замежных спраў Польшчы і Літвы, Міністэрству унутраных спраў Польшчы, Галоўнай камендатуры Пагранічнай службы Польшчы, НАУ, ініцыятыве «Вольныя», Цэнтру Беларускай Салідарнасці, фонду «Краіна для Жыцця», Freedom House і іншым арганізацыям грамадзянскай супольнасці. Каардынатарамі выступілі Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай.

«Сёння, яшчэ непасрэдна перад прыбыццём вызваленых палітычных зняволеных у Варшаву, у мяне адбылася размова з кіраўніцтвам Галоўнай камендатуры Пагранічнай службы Польшчы пра тое, што з панядзелка пачнецца працэдура падачы дакументаў на міжнародную абарону ў Польшчы для былых палітвязняў: 9 з іх плануюць распачаць працэс легалізацыі ў Варшаве, адзін — у Беластоку.

Асаблівая ўдзячнасць польскім пагранічнікам за такую аператыўную рэакцыю і гатоўнасць аказваць садзейнічанне дэпартаваным беларусам. У нас склалася добрае ўзаемадзеянне яшчэ з афармлення папярэдніх груп палітзняволеных, якія вымушана апынуліся на тэрыторыі Польшчы. Дзякуй уладам Польшчы за станоўчае стаўленне і салідарнасць. Галоўнай камендатурай Пагранічнай службы Польшчы ўжо прызначаны афіцэр, які будзе каардынаваць прыём дакументаў на мінжнародную абарону на наступным тыдні», — адзначыў Павел Латушка.
  • 👍 8
  • ❤ 5
  • 👎 1
More from @cabinetbelarus
  1. Sep 24, 2026Каардынацыйная Рада рэкамендавала Вераніку Станкевіч на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай…
  2. Sep 24, 2026Палітычныя інстытуты дэмакратычных сіл неабходныя для фарміравання парадку дня, арыентаван…
  3. Sep 23, 2026Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу рэпрэсаваным беларусам Кіраўніца…
  4. Sep 23, 2026Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны беларускаму спеваку і журналісту Дан…
  5. Sep 22, 2026Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі зв…
  6. Sep 22, 2026Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў падрыхтаваў канцэпцыю закона «Аб сацыяльным дыя…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →