TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5465 501
Юлія Міцкевіч: Важна было бачыць, як людзі пасля гадоў у турме атрымліваюць першы глыток свабоды

Выконваючая абавязкі прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч распавяла пра сустрэчу ў Вільні 25 палітвязняў, вызваленых 16 верасня.

«Для мяне гэта была першая група палітвязняў, якую я сустракала ўжо ў новай ролі. Учора я адначасова была і прадстаўніцай Кабінета, адказвала на пытанні журналістаў, і звычайнай валанцёркай: паказвала людзям, дзе душ, кухня, дзе можна паесці, куды пайсці да медыка, дапамагала атрымаць тэлефоны і пакеты першай дапамогі».

Асабліва моцным момантам, паводле Юліі Міцкевіч, сталі сустрэчы вызваленых з роднымі, сябрамі і калегамі:

«Было вельмі шмат людзей, усе хацелі пагаварыць, абняцца. Для мяне было вельмі важна проста назіраць, як людзі, якія правялі шмат гадоў у беларускай турме, атрымліваюць гэты глыток свабоды і магчымасць нарэшце пабачыць тых, каго даўно не бачылі і па кім вельмі сумавалі».


Сярод вызваленых Юлія Міцкевіч сустрэла свайго шматгадовага сябра і калегу Андрэя Аляксандрава, а таксама Ірыну Злобіну, Таццяну Кузіну, Людмілу Чэкіну і іншых. Ад адной з вызваленых яна таксама атрымала вестку ад палітзняволенай Вольгі Брыцікавай: яна трымаецца і захоўвае добры настрой.

Цяпер вызваленыя атрымліваюць сабраную для іх неабходную дапамогу. Тыя, хто застаецца ў Літве, будуць атрымліваць кансультацыі па пытаннях легалізацыі, дакументаў і іншых міграцыйных працэдур. Частка вызваленых плануе пераехаць у Польшчу, дзе іх далей будзе суправаджаць мясцовая каардынацыйная каманда.

«Гэта ўжо наладжаныя працэсы. Дзякуй камандзе кааліцыі праваабарончых і гуманітарных арганізацый, маёй каляжанцы Вользе Зазулінскай і нашым партнёрам, якія ведаюць, як усё гэта арганізаваць. Са свайго боку я буду працягваць дапамагаць і працаваць, у тым ліку над далейшым працэсам вызвалення палітвязняў».


Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы працягне ўдзельнічаць у падтрымцы вызваленых і іх далейшай адаптацыі, а таксама ў працы, звязанай з працэсам вызвалення іншых палітвязняў.
  • ❤ 13
  • 👍 3
  • 🔥 3
  • 👎 2
  • 👏 2
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 2, 2026Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сус…
  2. Oct 2, 2026Post #5521
  3. Oct 2, 2026Юлія Міцкевіч: Будучая Беларусь павінна вярнуць сабе прынцыпы сацыяльнай дзяржавы Па заказ…
  4. Oct 2, 2026Беларусь з’яўляецца часткай рашэння рэгіянальнага крызісу Стратэгія і роля Францыі ў пазіц…
  5. Oct 2, 2026Ці патрэбны Беларусі свой Нюрнберг над камунізмам? Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Каб…
  6. Sep 30, 2026Кабанчук: Расія спрабуе парушыць знешнюю лагістыку Украіны і правярае супрацьпаветраную аб…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →