TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 683 subscribers
Post #79 4.42K

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❌Вы ўжо напэўна ведаеце, што Міністэрства інфармацыі вырашыла поўнасцю ігнараваць свабоду слова і права чалавека на атрыманне і распаўсюд інфармацыі, гарантаваныя нам Канстытуцыяй, і заблакавала адразу 72 непажаданыя для ўладаў інтэрнэт-рэсурсы. З большага гэта сайты недзяржаўных СМІ, праваабарончых арганізацый, палітычных арганізацый і праектаў.
Таксама пад раздачу трапілі папулярныя vpn, якія людзі актыўна выкарыстоўвалі падчас адключэння інтэрнэту.

У "чорны спіс" Мінінфарма трапілі і нашы сайты spring96.org і election2020.spring96.org , а таксама сайты рэгіянальных філій "Вясны" ў Віцебску (vitebskspring.org) і Магілёве (mspring.online).

❗️Але ўсё на свеце не заблакуеш. Прынамсі сайты па-ранейшаму адчыняюцца праз розныя vpn, у тым ліку і праз убудаваны vpn у браўзеры Opera.
Акрамя таго, гэта нагода падпісацца на нашы сацыяльныя сеткі, дзе мы публікуем і будзем далей публікаваць самую важную інфармацыю пра тое, што адбываецца з правамі чалавека ў нашай Беларусі.

👉Тэлеграм "Вясны"
👉Інстаграм "Вясны"
👉Facebook "Вясны"
👉"Вясна" Вконтакте
👉Youtube "Вясны"
👉Твітэр "Вясны"
👉Правы чалавека ў Магілёве. Тэлеграм і Facebook
👉"Віцебская Вясна" ў Тэлеграме і ў Facebook
Telegram Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →