TGViewer
By_Help By_Help @by_help · 685 subscribers
Post #240 1.66K

Forwarded from Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве

​СПРАВАЗДАЧА ЗА 1.5 МЕСЯЦА - 45 ДЗЁН ВАЙНЫ

2107 ЗВАРОТЫ ПА ДАПАМОГУ, БОЛЬШ ЗА 1200 ЧАЛАВЕК РАССЕЛЕНА, 31 137 PLN + 10 897 ФУНТАЎ АХВЯРАВАННЯЎ АД БЕЛАРУСАЎ ДЛЯ ЎЦЕКАЧОЎ З УКРАІНЫ, КАРТАК КАРФУРА НА 20 000 ЗЛОТЫХ ВЫДАНА ЎЦЕКАЧАМ.

‼️SUPPORT US HERE
👉 byhub.org/help ‼️

За 45 дзён Беларускі Моладзевы Хаб разам з партнёрамі з @BY_help атрымалася сабраць 31 137 злотых ахвяраванняў. Калі хочаце падтрымаць - вам сюды 👉 byhub.org/help - перасылайце спасылку сябрам! Сродкі пойдуць на падтрымку ўцекачоў з Украіны, жытло і сродкі першай неабходнасці.

📩 2107 зваротаў праз усе магчымая сродкі апрацавалі супрацоўнікі і валанцёры Хаба. Дзякуй нашым анёлам-валанцёрам!

🏠 Інтэнсіўнасць з цягам часу зменшылася, але ад пачатку было вельмі напружана - 1217 чалавек атрымала падтрымку па рассяленні. Калі ў вас ёсць магчымасць і хочаце дапамагчы з начлегам - запоўніце форму на старонцы byhub.org/help

✌️ Мы арганізавалі шматтысячны марш на Дзень Волі - сымбалічна, што ён стартаваў ад Хаба.

🎻 Арганізавалі святочны канцэрт да Дня Волі, на які прыйшлі амбасадар Чэхіі 🇨🇿 прадстаўнікі дыпламацыі Літвы 🇱🇹 Аўстрыі 🇦🇹 і Швейцарыі🇨🇭, а тысячы беларусаў змаглі паглядзець яго анлайн.

👥 Правялі сустрэчы з прэм'ерам Нідэрландаў Маркам Руттэ, нямецкім амбундсмэнам Люсі Амтсберг і беларускай прэзідэнткай Святланай Ціханоўскай.

💉 Ва Украіну мы адправілі 70 кг медычнай дапамогі, 7 камплектаў для добраахвотнікаў і 3 электрагенератары. Калі хочаце дапамагчы - вось спіс ТЭРМІНОВАЙ патрэбы
👉 https://byhub.org/leki
Прыносіць можна штодня ў Хаб (пл. Канстытуцыі 6).

Дзякуй простым палякам, украінцамі і беларусам Варшавы, а таксама нашым дыяспарам у Нямеччыне і Велікабрытаніі. Беларусамі Брытаніі было сабрана 10 897 фунтаў і закупленыя медыкаменты, якія хутка прыедуць у Варшаву і далей ва Украіну. Збор працягваецца - https://www.gofundme.com/f/Supplies2Ukraine

🎓 Працягваюцца кансультацыі па стыпендыяльнай праграме Каліноўскага - да 15.05. Падрабязней тут t.me/polskastudent

Нашыя кантакты:
Тэл. +48727888800
ТГ @polskastudent
Facebook fb.com/bmhuborg
Інста instagram.com/bmhuborg
Сачыце за намі, дапамагайце нам дапамагаць іншым!

✌️ Разам пераможам!
🔵🟡 🤝 ⚪🔴⚪
Слава Україні! Жыве Беларусь!

Падпішыся на канал
👉Беларускі Моладзевы Хаб
More from @by_help
  1. Sep 11, 2025«Жыве Беларусь!» Так у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў. Відэа @nashaniva 🤍 Наш i…
  2. Sep 11, 2025❗️❗️НА ВОЛЕ ЖУРНАЛІСТ ІГАР ЛОСІК, ФІЛОСАФ МІКАЛАЙ МАЦКЕВІЧ, АНАРХІСТ МІКАЛАЙ ДЗЯДОК Белару…
  3. Sep 11, 2025❗️❗️❗️ВЫЗВАЛЕНЫЯ 52 ПАЛІТВЯЗНІ Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра г…
  4. Aug 18, 2025❗️ФЭЙКАВЫ БОТ СТВОРАНЫ НІБЫТА ДЛЯ СУВЯЗІ З BY_HELP❗️ Увага! Мы не выкарыстоўваем боты для…
  5. Jul 30, 2025💡ЧАМУ МЫ ХВАРЭЕМ АД СТРЭСАЎ І ЯК ГЭТАГА ПАЗБЕГНУЦЬ?💡 Ва ўмовах масавых рэпрэсій і міграц…
  6. Jul 10, 2025Чацьвер вечар. Традыцыйна распавядаю пра два зборы, якія мы падтрымліваем. Кейс 4. Дзяўчын…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →