☝️ У Беларускім Моладзевым Хабе адбыўся шэраг сустрэч беларускіх арганізацый, ініцыятыў, актывістаў і валанцёраў са Святланай Ціханоўскай
Беларусы Польшчы абмеркавалі сумесную дапамогу ўцекачам як з Беларусі, так і з Украіны, прапанавалі свае варыянты вырашэння актуальных праблем, з якімі сёння сутыкаюцца беларусы.
Святлана Ціханоўская асабліва падзякавала валанцёрам Беларускага Моладзевага Хабу, якія з першых дзён вайны ва Украіне уключыліся ў актыўную дапамогу і будуць рабіць гэта пакуль ёсць патрэба.
💁♂️ На сустрэчы прысутнічалі ў тым ліку і папулярныя ініцыятывы Хабу: Мова Нанова, Музычны рух, TEATR TUT, Курсы першай медычнай дапамогі, Варшаўскі вольны аркестр ды іншыя.
Post #852
1.63K










- ❤ 24
- 👍 3
- 🔥 1