⬜️Дзелімся з вамі цікавым і карысным 😎
Фестываль правоў чалавека — 20 гадоў «Humanity in Action Poland»
У Вас ёсць ідэя для мерапрыемства, але Вы не ведаеце, з чаго пачаць?
Вы не ўпэўнены_а, дзе знайсці на яго грошы, дзе знайсці пляцоўку або ці зможаце ўвогуле нешта арганізаваць без польскага грамадзянства?
Мы пагаворым пра тое, дзе знайсці фінансаванне для мерапрыемства ў Варшаве, дзе бясплатна знайсці пляцоўку, якія фарматы сапраўды працуюць і колькі яны насамрэч каштуюць. Мы таксама пакажам, як падаць уласны праект у рамках удзельнага бюджэту — аднаго з нешматлікіх спосабаў у гэтым горадзе, якім можа скарыстацца любы жыхар, незалежна ад грамадзянства, зарэгістраванага месца жыхарства ці ўзросту.
У другой частцы мы разам выпрацуем канкрэтныя ідэі для мерапрыемстваў, якія дапамогуць мігрантам адаптавацца да жыцця ў Варшаве. Вы сыдзеце адсюль з планам дзеянняў і людзьмі, якія захочуць разам з вамі яго рэалізаваць!
📅 3 кастрычніка, (Субота)
⏰ 12.15–13.30
🎟 Уваход вольны
📍 Centrum Kreatywności Targowa, Targowa 56
🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб
Post #7414
289

- ❤ 7
- 👍 6
- 🔥 2