🔥 Лепш пазней, чым ніколі! Афіша на рэшту тыдня ў Хабе (і яна пачынаецца ўжо СЁННЯ!)
Трохі закруціліся ў падрыхтоўцы, каб зрабіць гэтыя дні максімальна насычанымі, таму афіша прылятае да вас толькі зараз. Але абяцаем: кожная з гэтых сустрэч вартая таго, каб адкласці ўсе справы!
Вось што чакае нас з сённяшняга вечара і да канца тыдня:
📖 СЁННЯ (чацвер, 8 кастрычніка) | 19:00 Прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца
Сустрэча-прэзентацыя кнігі вядомага беларускага пісьменніка і палітыка Паўла Севярынца («Беларусалім», «Каменнае сэрца» і інш.). Шчырая размова пра творчасць, веру, выпрабаванні і будучыню, якая натхняе. Прыходзьце пагутарыць і падтрымаць.
💬 СЁННЯ (чацвер, 8 кастрычніка) | 19:00 Філасофскі клуб
Для тых, хто любіць глыбокія сэнсы і складаныя пытанні. Калі вам хочацца паразважаць пра жыццё, чалавечую прыроду ці грамадства ў кампаніі аднадумцаў - мы чакаем вас. Ніякага занудства, толькі жывы і захапляльны дыялог.
🤝 9 кастрычніка (пятніца) | 18:30 Нэтворкінг "КЛУБЕНЬ"
Завяршаем працоўны тыдзень з карысцю! Калі вы шукаеце новых партнёраў, хочаце прэзентаваць сваю справу ці проста марыце знайсці блізкіх па духу людзей у Варшаве — вам сюды. Будзем знаёміцца, камунікаваць і натхняць адзін аднаго.
🎨 11 кастрычніка (нядзеля) | 16:00Адкрыццё выставы «Што значыць свабода? Галасы моладзі»
Надзвычай важны мастацкі праект, які паказвае, як сучаснае пакаленне асэнсоўвае свабоду праз уласны досвед і творчасць. Прыходзьце пачуць гэтыя галасы, убачыць унікальныя працы і падзяліцца сваімі думкамі.
Бярыце сяброў і прыходзьце! Сустрэнемся ў Хабе❤️
📍 Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa 6a
🎟 Уваход вольны (данаты заўсёды вітаюцца і дапамагаюць нам працаваць далей)
🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам
👉 Падтрымаць
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
⬜️ Беларускі Моладзевы Хаб
Post #7415
177







- ❤ 11
- 👍 2
- 🔥 2