#Гісторыі_з_Хаба
У Беларускі Хаб завітаў прэм'ер-міністр Нідэрландаў🇳🇱 Mark Rutte разам з вялікай дэлегацыяй.
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый і ініцыятыў: Беларускі Моладзевы Хаб, фонд Živi, Беларусы в Лодзи, Free Belarus Center, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, iSans Belarus, Free Press Unlimited, Media Port Belarus, Народная амбасада Беларусі ў Польшчы.
Гутарка ішла пра сітуацыю беларусаў у Еўрасаюзе: легалізацыя двайных уцекачоў, барацьба з дыскрымінацыяй па пашпарце, рух салідарнасці з Украінай #belarus_with_ukraine.
Падчас спаткання амбасадарка Нідэрландаў у Польшчы Дафнэ Бергсма звярнула ўвагу на хабаўскія стыкеры з нашым мотта "Усё будзе добра", і сказала, што "гэта ўлюбёны слоган прэм'ера". Прачытала па-беларуску, дарэчы.
Мы падарылі ёй цішотку з нашым лога і слоганам, а спадар Руттэ атрымаў сувенір з Пагоняй, каб не забываліся на беларусаў.
Post #815
2.29K










- ❤ 17
- 👍 3