TGViewer
Бюро | Расследаванні пра Беларусь Бюро | Расследаванні пра Беларусь @buroby · 821 subscribers
Post #323 421
У Швецыі расследуюць парушэнне санкцый пасля нашай публікацыі пра перавозчыка Jenty

Шведская паліцыя расследуе магчымае парушэнне міжнародных санкцый пасля нашай сумеснай публікацы з SVT и Fundacja Reporterów пра буйнога беларускага перавозчыка «Дженці-спедзішн».

«Мы пачалі папярэдняе расследаванне на падставе гэтага рэпартажу. Гаворка ідзе пра парушэнне санкцыйнага заканадаўства. Але я не магу паведаміць больш», – пракаментавала SVT следчая Ульрыка Бергстром з Нацыянальнага аператыўнага аддзела паліцыі ў Стакгольме.

Раней у журналісцкім расследаванні «Круты паварот» мы расказалі пра перавозку медычных прэпаратаў са шведскай фабрыкі AstraZeneca. Для дастаўкі грузаў прыцягваліся польская кампанія DSPL і казахская кампанія «Тэхнабел». У нас атрымалася даказаць, што яны звязаныя з буйным беларускім перавозчыкам «Джэнці-спедзішн».

Транспартным кампаніям з Беларусі забаронена працаваць у Еўрасаюзе. Санкцыі былі ўведзеныя з-за падтрымкі беларускім рэжымам расійскай агрэсіі супраць Украіны. «Джэнці-спедзішн» працуе ў ЕС не наўпрост, а праз звязаных субпадрадчыкаў.

📌 Цалкам чытайце на сайце

📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
  • 🔥 19
  • 👍 1
More from @buroby
  1. Sep 29, 2026Румынскі партнёр Зайцава прасоўвае рускі свет у Беларусі. Якімі праектамі займаюцца кампан…
  2. Sep 23, 2026Бізнес ляціць, калі бацька ў Адміністрацыі прэзідэнта. Стрым з расследавальнікамі "Бюро Ме…
  3. Sep 22, 2026Як кампанія з сувязямі ў адміністрацыі Лукашэнкі і ўзброеных сілах зарабляе на масавых мер…
  4. Sep 18, 2026🔥 Журналіст "БЮРО" атрымаў ўзнагароду ў 2026 годзе на беларускім прафесійным конкурсе "Во…
  5. Sep 17, 2026Дзе працуюць новыя сваякі Абельскай? Старэйшы сын Ирыны Абельскай жанаты з Дзінай эль-Дзіэ…
  6. Sep 10, 2026💸 Цёплыя месцейкі для сваякоў Ліліі Лукашэнкі «Бюро» высветліла, дзе працавалі і працуюць…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →