TGViewer
Бюро | Расследаванні пра Беларусь Бюро | Расследаванні пра Беларусь @buroby · 821 subscribers
Post #321 562
💸 Цёплыя месцейкі для сваякоў Ліліі Лукашэнкі

«Бюро» высветліла, дзе працавалі і працуюць блізкія сваякі Ліліі Лукашэнкі – яе родная сястра Іна Гарусава і пляменнікі Кірыл і Уладзіслаў. 

Нядаўна мы расказвалі пра тое, што швагер Ліліі Лукашэнкі Аляксандр Гарусаў служыў у КДБ, а цяпер заняты ў бізнэсе Людмілы Няронскай. Цяпер «Бюро» вывучыла працоўную біяграфію ўсёй сям’і Гарусавых.

📌 Сястра Ліліі Лукашэнкі Іна Гарусава пачынала сваю кар’еру ў сістэме адукацыі, але ў 2009 годзе яна перайшла працаваць у Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. У наступных запісах працадаўцам Гарусавай пазначаная вайсковая частка № 08188, якую таксама звязваюць з ААЦ.

📌 Старэйшы сын Гарусавых Кірыл у 2014 годзе пачаў працу ў кампаніі «Зомекс Інвестмент», якая ўваходзіла ў дывелаперскую групу Dana Holdings, звязаную з сербскім сямействам Карычаў. На момант працаўладкавання яму было 17-18 гадоў. Пазней кампанію перайменавалі ў «Эмірэйтс Блю Скай».

З мая 2024 года працадаўцам Кірыла стала кампанія «Сцісхо». Яна ўваходзіць у бізнэс-імперыю набліжанага да Віктара Лукашэнкі бізнэсмена Аляксандра Зайцава. Кампанія рэалізуе праект па перапрацоўцы мяса на тэрыторыі адмысловай эканамічнай зоны «Брэміна – Орша», створанай паводле асобнага ўказа Лукашэнкі.

📌 Малодшы сын Аляксандра і Іны Уладзіслаў Гарусаў вучыўся па спецыяльнасці «сусветная эканоміка» на факультэце міжнародных адносінаў БДУ. Гуляе ў хакейнай камандзе Віктара Лукашэнкі «Бастыён-2», дзе трэнерам працуе Дзмітрый Баскаў.

Першым працадаўцам Уладзіслава, у 2023 годзе, стала брэсцкая кампанія «ЗахадТрансЭкспедыцыя», якая займаецца лагістыкай і транспартна-экспедыцыйнымі паслугамі. Кампанія ўваходзіць у бізнэс-імперыю Людмілы Няронскай.

📌 Цалкам чытайце на сайце

📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
  • 🔥 8
  • 🤬 5
  • 👍 3
  • 👀 1
More from @buroby
  1. Sep 29, 2026Румынскі партнёр Зайцава прасоўвае рускі свет у Беларусі. Якімі праектамі займаюцца кампан…
  2. Sep 23, 2026Бізнес ляціць, калі бацька ў Адміністрацыі прэзідэнта. Стрым з расследавальнікамі "Бюро Ме…
  3. Sep 22, 2026Як кампанія з сувязямі ў адміністрацыі Лукашэнкі і ўзброеных сілах зарабляе на масавых мер…
  4. Sep 18, 2026🔥 Журналіст "БЮРО" атрымаў ўзнагароду ў 2026 годзе на беларускім прафесійным конкурсе "Во…
  5. Sep 17, 2026У Швецыі расследуюць парушэнне санкцый пасля нашай публікацыі пра перавозчыка Jenty Шведск…
  6. Sep 17, 2026Дзе працуюць новыя сваякі Абельскай? Старэйшы сын Ирыны Абельскай жанаты з Дзінай эль-Дзіэ…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →