TGViewer
Бюро | Расследаванні пра Беларусь Бюро | Расследаванні пра Беларусь @buroby · 821 subscribers
Post #322 369
Дзе працуюць новыя сваякі Абельскай?

Старэйшы сын Ирыны Абельскай жанаты з Дзінай эль-Дзіэфі. Яна працуе лекаркай у Рэспубліканскім клінічным цэнтры Кіраўніцтва справамі і значыцца сярод супрацоўнікаў «Фонду Першага».

Бюро вырашыла вывучыць біяграфіі і месцы працы іншых новаспечаных сваякоў Абельскай. Выявілася, што ўсе яны так ці інакш звязаныя з медыцынай.

📌 Родная сястра Дзіны Далья эль-Дзіэфі – аспірантка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і акушэрка-гінекалагіня прыватнага медцэнтра «Нардзін». Муж Дальі Ілья Сянько ўладальнік і дырэктар кампаніі «Дыстрымед», якая спецыялізуецца на гуртовай дыстрыбуцыі і прасоўванні вырабаў медычнага прызначэння, расходных матэрыялаў і медычнай тэхнікі ў Беларусі. Кампанія актыўна ўдзельнічае ў дзяржаўных закупках. У 2025 годзе выручка кампаніі склала 3,2 мільёна рублёў, а чысты прыбытак – 14 тысяч рублёў.

📌 Родны брат Дзіны і Дальі Хасан эль-Дзіэфі працуе дзіцячым хірургам таксама ў «Нардзіне». А вось кар’ера яго жонкі Юліі доўгі час развівалася зусім у іншым напрамку. Юлія эль-Дзіэфі працавала ў адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, а затым – у адміністрацыі Лукашэнкі. У даступных для «Бюро» дакументах яна фігуруе там як дарадчыца-кансультантка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення.

У красавіку 2021 года Юлія перайшла ў Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі — той самы, якім кіруе Ірына Абельская. А пасля таго як Абельская ўвайшла ў Савет Рэспублікі, Юлія эль-Дзіэфі стала яе афіцыйнай памочніцай.

📌 Цалкам чытайце на сайце

📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
  • 🔥 9
  • 🤔 3
  • 😁 1
  • 🤬 1
More from @buroby
  1. Sep 29, 2026Румынскі партнёр Зайцава прасоўвае рускі свет у Беларусі. Якімі праектамі займаюцца кампан…
  2. Sep 23, 2026Бізнес ляціць, калі бацька ў Адміністрацыі прэзідэнта. Стрым з расследавальнікамі "Бюро Ме…
  3. Sep 22, 2026Як кампанія з сувязямі ў адміністрацыі Лукашэнкі і ўзброеных сілах зарабляе на масавых мер…
  4. Sep 18, 2026🔥 Журналіст "БЮРО" атрымаў ўзнагароду ў 2026 годзе на беларускім прафесійным конкурсе "Во…
  5. Sep 17, 2026У Швецыі расследуюць парушэнне санкцый пасля нашай публікацыі пра перавозчыка Jenty Шведск…
  6. Sep 10, 2026💸 Цёплыя месцейкі для сваякоў Ліліі Лукашэнкі «Бюро» высветліла, дзе працавалі і працуюць…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →