Алена Казак шмат гадоў уваходзіць у блізкае атачэнне Аляксандра Лукашэнкі. Яна сочыць за ягоным здароўем, збірае з ім кавуны і суправаджае на спартовых мерапрыемствах.
У жніўні 2020 года яна апублікавала пост, дзе ў тым ліку было напісана:
"Я не хачу, каб навязаныя з Захаду думкі туманілі галаву майму народу. Я хачу, каб людзі нарэшце ўключылі мазгі і сталі цаніць тое, што яны маюць!"
Аднак, як высветліла «Бюро», «ідэалы», якія Казак публічна транслявала ў сваёй сацыяльнай сетцы, палярна разыходзяцца з яе сапраўднымі перакананнямі.
Нягледзячы на гучныя словы пра «любоў да радзімы» і нянавісць да «гнілых заходніх каштоўнасцяў», Алена Казак вядзе неверагодна раскошнае жыццё, у тым ліку і ў краінах Еўрасаюза.
«Бюро» атрымала доступ да асабістага фотаархіва Алены Казак і даведалася мноства эксклюзіўных падрабязнасцяў пра лад жыцця доктаркі Лукашэнкі.
📌 Падрабязней чытайце на сайце «Бюро»
📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
