💊 Дзмітрый Абельскі пабудуе фармацэўтычны комплекс за 10 мільёнаў долараў. Прадпрыемства будзе базавацца ў адмысловай эканамічнай зоне «Вялікі камень»
У снежні 2024 года ў Беларусі з’явілася новая фірма – ЗАТ «ФармаСайнс». У планах кампаніі – выпуск і продаж кропляў для вачэй. «Бюро» высветліла, хто стаіць за гэтай кампаніяй.
Як нам стала вядома, «ФармаСайнс» мае чатырох бенефіцыяраў.
📌 Сярод іх — Дзмітрый Абельскі, старэйшы сын сенатаркі і кіраўніцы лечкамісіі кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Ірыны Абельскай. Другі — Алег Пазняк. Ён сузаснавальнік і намеснік дырэктара буйной сеткі афтальмалагічных клінік Voka ў Беларусі. Менавіта ў Voka з 2018 года ўрачом-афтальмолагам працуе Дзмітрый Абельскі.
Абельскі & Со паставілі перад сабой амбітныя мэты – будаўніцтва ўласнага завода па вытворчасці кропляў для вачэй. Фармацэўтычны комплекс размясціўся ў адмысловай эканамічнай зоне «Вялікі камень».
Абельскі з партнёрамі разлічвае на выручку ў 10 мільёнаў беларускіх рублёў (каля 3,5 мільёна долараў) і не менш як 3 мільёны рублёў (1,05 мільёна долараў) чыстага прыбытку.
Агульны кошт праекта ацэньваецца ў 10 мільёнаў долараў. Фінансаваць будаўніцтва завода хочуць за кошт банкаўскіх крэдытаў, уласных сродкаў, пазык і інвестыцый. У верасні 2025 года «ФармаСайнс» ужо выпусціла аблігацыі на 3,5 мільёна беларускіх рублёў (каля 1,2 мільёна долараў), каб прыцягнуць фінансаванне ад інвестараў.
📌 Цалкам чытайце на сайце
📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
Post #314
668

- 🔥 5
- 👍 4
- 🤬 3
- ❤ 2
- 😁 1
- 🤮 1
- 💩 1