Праверку ініцыявалі пасля публікацыі ліпеньскага расследавання «Бюро». У ім мы расказалі, што Шымановіч, будучы зяцем Віктара Шэймана, распрацоўваў і абслугоўваў мабільныя дадаткі ў Беларусі, але публікаваў іх праз літоўскую юрыдычную асобу.
Некаторыя праграмы збіралі адчувальную інфармацыю кліентаў, адпраўлялі звесткі ў Расію і атрымлівалі надзвычай шырокія правы на кантэнт карыстальнікаў. Да запуску бізнэсу ў Беларусі і Літве Шымановіч быў звязаны з шпіёнскім сэрвісам mSpy.
📌 Для праверкі распрацовак Шымановіча Дэпартамент міграцыі Літвы мае намер звярнуцца ў Нацыянальны цэнтр кібербяспекі і ў Кіраўніцтва крымінальнай паліцыі.
«Гэтым установам будзе прапанавана ініцыяваць кансультацыі і ў межах сваёй кампетэнцыі ацаніць надзейнасць згаданых у публікацыі дадаткаў і іх унутранага праграмнага кода, патэнцыйныя ўразлівасці ў сістэме бяспекі і іншыя аспекты, якія дапамогуць праясніць магчымы шкодны характар такіх дадаткаў. Дэпартамент міграцыі, атрымаўшы ўсю неабходную інфармацыю ад іншых дзяржаўных устаноў, прыме рашэнне аб прававым статусе згаданага ў публікацыі іншаземца ў Літве», – сказана ў прэс-рэлізе, які Дэпартамент міграцыі апублікаваў на сваім сайце раніцай 30 ліпеня.
📌 Цалкам чытайце на сайце "Бюро"
📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
