🏒Колькі траціць хакейны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі?
У распараджэнні «Бюро» аказаліся справаздачы пра паступленне і расходаванне сродкаў аматарскай хакейнай каманды «Шчыт», за якую гуляе Дзмітрый Лукашэнка. Мы даведаліся, адкуль прыходзяць грошы і колькі выдаткоўваецца на дзейнасць клуба.
📌 Усяго за апошнія 4 гады мы налічылі на балансе аматарскай каманды Дзмітрыя Лукашэнкі амаль 2,3 мільёна беларускіх рублёў, або без малога 724 тысячы еўра.
Якое ж паходжанне гэтых грошай? У дакументацыі яны пазначаныя як «паступленні, атрыманыя ў якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі». Хто тыя мецэнаты, якія ахвяруюць такія нечуваныя сумы на аматарскі хакей, невядома.
📌 Таксама з дакументацыі мы даведаліся, на якія патрэбы гэтыя грошы «Шчыт» траціць. Падрабязней на сайце "Бюро".
Post #312
564

- 🔥 6
- ❤ 4
- 👍 4
- 😁 1
- 🤬 1