TGViewer
Бюро | Расследаванні пра Беларусь Бюро | Расследаванні пра Беларусь @buroby · 821 subscribers
Post #311 589

Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио

Агент 00SIM. Як зяць Шэймана стварыў шпіёнскі сэрвіс і збірае даныя мільёнаў карыстальнікаў? Стрым з журналістамі-расследавальнікамі "Бюро Медыя" Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім.

Андрэй Шымановіч — беларускі бізнесмен, вядомым па распрацоўцы шпіёнскага сэрвісу mSpy. Праграма дазваляла сачыць за чужымі тэлефонамі і збіраць велізарныя масівы асабістых даных.

Пасля буйных уцечак інфармацыі Шымановіч пераключыўся на іншыя мабільныя праграмы. Але і яны, як высветліла расследаванне, атрымліваюць доступ да геалакацыі, кантактаў, фота, мікрафона і іншых даных карыстальнікаў. Пры гэтым бізнэс Шымановіча звязаны ў тым ліку і з Еўропай, а сам ён — з сям'ёй вернага паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана.

Як працуе сетка кампаній бізнесмена? Чаму беларускія дадаткі прадаюцца як еўрапейскія? Куды трапілі даныя мільёнаў карыстальнікаў? І як чалавек з такімі сувязямі і гісторыяй атрымаў від на жыхарства ў Літве? Абмяркоўваем гэта з журналістамі-расследавальнікамі @buroBY Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім: https://www.youtube.com/watch?v=YjLPwABbKGQ
YouTube Зять Шеймана создал шпионский сервис и собирает данные миллионов / Бюро Медиа Журналисты-расследователи “Бюро Медиа” https://buromedia.io Ксения Вязниковцева и Алексей Гулицкий на Еврорадио. Обсуждаем последние новости, как зять Шеймана создал шпионский сервис и собирает данные миллионов. 0:00 Пачатак 1:40 Хто такі Шымановіч 4:55…
  • 🔥 15
  • 💩 2
  • 🤡 2
  • 👍 1
  • 😁 1
More from @buroby
  1. Sep 29, 2026Румынскі партнёр Зайцава прасоўвае рускі свет у Беларусі. Якімі праектамі займаюцца кампан…
  2. Sep 23, 2026Бізнес ляціць, калі бацька ў Адміністрацыі прэзідэнта. Стрым з расследавальнікамі "Бюро Ме…
  3. Sep 22, 2026Як кампанія з сувязямі ў адміністрацыі Лукашэнкі і ўзброеных сілах зарабляе на масавых мер…
  4. Sep 18, 2026🔥 Журналіст "БЮРО" атрымаў ўзнагароду ў 2026 годзе на беларускім прафесійным конкурсе "Во…
  5. Sep 17, 2026У Швецыі расследуюць парушэнне санкцый пасля нашай публікацыі пра перавозчыка Jenty Шведск…
  6. Sep 17, 2026Дзе працуюць новыя сваякі Абельскай? Старэйшы сын Ирыны Абельскай жанаты з Дзінай эль-Дзіэ…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →