TGViewer
Бюро | Расследаванні пра Беларусь Бюро | Расследаванні пра Беларусь @buroby · 821 subscribers
Post #309 703
Дзмітрый Лукашэнка стварыў мерч для беларускіх ВНУ. Сярод яго бізнэс-партнёраў – экс-чыноўнік, які гандляваў вайсковай дзяржаўнай таямніцай

У 2017–2018 гадах адразу ў трох вышэйшых навучальных установах Беларусі з’явіўся свой універсітэцкі мерч з фірмовай сімволікай – брэндаванае адзенне і сувенірная прадукцыя. Продаж ішоў праз студэнцкія крамы ў карпусах ВНУ.

📌 «Бюро» высветліла, што ў момант адкрыцця пунктаў з мерчам «Універсітэцкія традыцыі» мелі трох уласнікаў. Першы – Прэзідэнцкі спартыўны клуб (ПСК), бяззменным кіраўніком якога больш за дваццаць гадоў з’яўляецца Дзмітрый Лукашэнка.

📌 Другая фірма – «Саюзтрэйд». Яе асноўны від дзейнасці – гуртовы гандаль іншымі бытавымі таварамі. Аднак мы высветлілі, што кампанія з’яўляецца партнёрам «Яндэкс.Таксі» – яна мае ўласны аўтапарк і займаецца падборам і наймам кіроўцаў. Фірму заснаваў Яўген Кукушкін. Вывучыўшы яго біяграфію, «Бюро» можа сцвярджаць, што фірма «Саюзтрэйд», як і сам Кукушкін, звязаныя з Дзмітрыем Лукашэнкам.

У пачатку нулявых Яўген Кукушкін займаў пасаду інспектара ў камітэце па каштоўных паперах пры Савеце міністраў РБ. Але ў 2002 годзе яго затрымалі супрацоўнікі КДБ за спробу прадаць «расійскім бізнэсоўцам» вайсковую дзяржаўную таямніцу пра дзейнасць абароннага прадпрыемства «Пеленг». На ўгодзе Кукушкін планаваў зарабіць 4,3 тысячы долараў.

Кукушкіна асудзілі на 5 гадоў паводле артыкула 433 КК РБ – атрыманне незаконнага ўзнагароджання службоўцам дзяржапарату. Аднак, як высветліла «Бюро», экс-чыноўнік не сеў, а атрымаў тыя самыя 5 гадоў умоўна. У 2004 годзе, калі скончыўся выпрабаваўчы тэрмін, судзімасць яму анулявалі.

Як мінімум апошнія чатыры гады Яўген Кукушкін займае пасаду старшыні савета ў аматарскай хакейнай камандзе «Шчыт». Менавіта ў гэтай камандзе гуляе ягоны партнёр па студэнцкіх крамках з мерчам – Дзмітрый Лукашэнка.

📌 Трэцяя фірма, якая валодала «Універсітэцкімі традыцыямі», – ЗАТ «Аблрапсаграсэрвіс». Гэтая юрыдычная асоба займаецца вытворчасцю алеяў і шроту. Структура ўласнасці ЗАТ не прадугледжвае раскрыцця канцавых бенефіцыяраў, аднак «Аблрапсаграсэрвіс» звязаны з электроннай поштай, якая выкарыстоўвалася для рэгістрацыі некалькіх юрыдычных асоб, звязаных з Яўгенам Кукушкіным і Дзмітрыем Лукашэнкам

Такім чынам, усе тры ўласнікі, якія адказвалі за стварэнне і продаж мерчу беларускіх ВНУ, наўпрост ці ўскосна звязаныя з сярэднім сынам Аляксандра Лукашэнкі.

📌 Падрабязней чытайце на сайце "Бюро"

📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
  • 🔥 6
  • 💩 5
  • 👍 3
  • ❤ 2
More from @buroby
  1. Sep 29, 2026Румынскі партнёр Зайцава прасоўвае рускі свет у Беларусі. Якімі праектамі займаюцца кампан…
  2. Sep 23, 2026Бізнес ляціць, калі бацька ў Адміністрацыі прэзідэнта. Стрым з расследавальнікамі "Бюро Ме…
  3. Sep 22, 2026Як кампанія з сувязямі ў адміністрацыі Лукашэнкі і ўзброеных сілах зарабляе на масавых мер…
  4. Sep 18, 2026🔥 Журналіст "БЮРО" атрымаў ўзнагароду ў 2026 годзе на беларускім прафесійным конкурсе "Во…
  5. Sep 17, 2026У Швецыі расследуюць парушэнне санкцый пасля нашай публікацыі пра перавозчыка Jenty Шведск…
  6. Sep 17, 2026Дзе працуюць новыя сваякі Абельскай? Старэйшы сын Ирыны Абельскай жанаты з Дзінай эль-Дзіэ…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →