TGViewer
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі! @budzmaorg · 2.53K subscribers
Post #37922 221
📖 Бачыць магчымасці там, дзе страх малюе тупік: выйшаў беларускі пераклад кнігі філосафа Бён-Чхоль Хана «Дух надзеі супраць грамадства страху»

Выдавецтва «Логвінаў» выдала беларускі пераклад кнігі карэйска-нямецкага філосафа Бён-Чхоль Хана «Дух надзеі: супраць грамадства страху». Кніга ўпершыню выйшла па-нямецку ў 2024 годзе (ням. Der Geist der Hoffnung: Wider die Gesellschaft der Angst) і на гэты момант не мае перакладу, напрыклад, на рускую мову, піша reform.news.

Хана называюць «Сартрам для эпохі экранаў» (The New Yorker), «поп-зоркай сацыяльнай крытыкі» (Die Zeit) і «самым чытаным нямецкім філосафам сучаснасці» (El Pais). Ягоныя кнігі засяроджваюцца на крытыцы неалібералізму і трансфармацый, якія адбываюцца з чалавечым жыццём з-за новых інфармацыйных тэхналогій. У «Духу надзеі» ён працягвае крытычны разбор сучаснасці: паказвае, як панаванне апакаліптычных сцэнароў звужае гарызонт будучыні, а мысленне, падпарадкаванае логіцы эфектыўнасці і разліку, губляе здольнасць уяўляць нешта прынцыпова новае.


Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
  • 👍 7
  • 🔥 2
  • ❤ 1
More from @budzmaorg
  1. Oct 14, 2026📝 «Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабоч…
  2. Oct 14, 2026🔴 Лявон Вольскі: «Словы «Аддайце Данбас» ужо былі прамоўленыя калісьці, толькі замест Дан…
  3. Oct 14, 2026🗣 У нас — цымбалы, а ў Расіі — балалайка Балалайка — адзін з галоўных і пазнавальных сімв…
  4. Oct 14, 2026🛠 На рэканструкцыю закрываюць яшчэ адзін касцёл ў Мінску — Касцёл Узвышэння Святога Крыжа…
  5. Oct 14, 2026🔴 «Яны могуць мяне хоць чвартаваць завочна, мне ад гэтага ні халодна, ні горача». Кацярын…
  6. Oct 14, 2026⛓️ «Краіна, дзе журналістам затыкаюць рот, робіцца турмой». У Гамбургу праходзіць выстава,…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →