TGViewer
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі! @budzmaorg · 2.54K subscribers
Post #37918 302
🔴 «Яны могуць мяне хоць чвартаваць завочна, мне ад гэтага ні халодна, ні горача». Кацярына Ваданосава пра завочны суд

Вядучую відэапраекта «Трызуб і Пагоня» на ютуб-канале «Будзьма беларусамі» Кацярыну Ваданосаву збіраюцца судзіць завочна. У дачыненні да яе ў Беларусі распачалі спецыяльную вытворчасць. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт. 130-1 КК (рэабілітацыя нацызму) і ч. 1 арт. 130-2 КК (апраўданне генацыду беларускага народа), паведамляе ПЦ «Вясна».

⛓️ Тэлевядучую запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайскі РУУС Мінска.

Нагадаем, яшчэ ў сакавіку 2026 года Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць Кацярыны Ваданосавай за нібыта «рэабілітацыю нацызму» на YouTube.

Нагодай тады стала відэа пад назвай «Галоўны міф Другой сусветнай — забойства гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Што не так?», якое выйшла ў межах праекта «Трызуб і Пагоня» на ютуб-канале «Будзьма беларусамі».

Паводле Следчага камітэта, Кацярына «ў змове з экстрэмісцкімі фармаваннямі» сістэматычна публікуе на YouTube матэрыялы, нібыта накіраваныя на «рэабілітацыю нацызму».


Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
  • 🔥 10
  • ❤ 7
  • 👍 4
  • 👏 2
  • 👻 1
More from @budzmaorg
  1. Oct 15, 2026🎩 Ініцыятыва MALDZIS вяртае рэдкія міжваенныя фотаздымкі з Косава Ініцыятыва MALDZIS набы…
  2. Oct 15, 2026🔴 Яраслаў Іванюк: Скандальна, што дыктатарскія дзяржавы Расія і Беларусь могуць ладзіць т…
  3. Oct 15, 2026🎬 Фільм Андрэя Куцілы «Лісты» трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара» — прэміі Еўрапейскай кінаак…
  4. Oct 15, 2026❄️ Ва Уроцлаве пройдзе фестываль незлежнай беларускай культуры З 17 па 24 кастрычніка ва У…
  5. Oct 15, 2026🧐 Як было, і як стала — шыкоўная розніца. Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца Ё…
  6. Oct 15, 2026Вітаем, сябры! Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што ад…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →