Балалайка — адзін з галоўных і пазнавальных сімвалаў Расіі. У беларускай культуры такое месца займаюць цымбалы. І гэта яшчэ адзін важкі пункт у капілку адрозненняў паміж беларусамі і расейцамі. «Салідарнасць» расказвае пра тое, што нас адрознівае ад расейцаў.
Цымбалы вядомыя чалавецтву тры тысячы год. На іх граюць па ўсім свеце — ад Кітая да Вялікабрытаніі. Цікавы момант: далёкі кітайскі суродзіч янцынь знешне падобны на нашы куды больш, чым бліжэйшыя геаграфічна венгерскія цымбалы, што распаўсюджаныя ў Румыніі, Малдове ды Украіне (гэты інструмент куды больш важкі, масіўны, ён мае драўляныя ногі і педалі).
Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
