😨
Навіна аб тым, што сілавікі рэжыма атрымалі доступ да чата зваротнай сувязі Гаюна (праз што Гаюн спыніў сваю дзейнасць) зараз гучыць з кожнага праса.
Мы, як заўсёды, адразу перайдзем да пытання "што рабіць, каб больш такога не было?"
⚠️УВАГА: ГЭТАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ВАЖЛІВАЯ НЕ ТОЛЬКІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ У БЕЛАРУСІ. МЫ ПРОСІМ РАСПАЎСЮДЗІЦЬ ЯЕ СЯРОД АДМІНАЎ ПРАТЭСТНЫХ КАНАЛАЎ І БОТАЎ ЗВАРОТНАЙ СУВЯЗІ ГЭТЫХ КАНАЛАЎ.
Адмінам:
1⃣ У складзе адмінаў не павінна быць людзей, якія знаходзяцца ці прыязджаюць у Беларусь. ( Сумна, але гэта пытанне бяспекі ўсіх хто піша ў бот ці нават падпісаны на канал. Калі вы ў Беларусі, знайдзіце паплечніка звонку і папрасіце яго адміністраваць Ваш канал. Дасылайце публікацыі праз асабістыя паведамленні паплечніка, штодзень выдаляйце перапіску з ім, майце кодавыя словы/фразы/смайлы на пачатак размовы і выдаляйце іх адразу пасьля атрымання адказа-пароля ад паплечніка. )
2⃣ Перапіска ў чатах ботаў зваротнай сувязі павінна выдаляцца штомесяц альбо часцей. ( Калі вам важлівыя звесткі ў чаце, вы можаце зрабіць віртуальны архіў на флэшкі - інструкцыя ).
3⃣ Доступ да папярэдняй перапісцы ў чаце па дэфолту павінен быць выключаны.
4⃣ Звярніце ўвагу на запрашальныя спасылкі - кожны адмін мае свае асабістыя спасылкі, таму гэта мусіць зрабіць кожны адмін чата асабіста. Трэба дэактываваць тыя спасылкі, якія не маюць тэрміну дзеяння і абмежавання па колькасці асоб. Для запрашэння ў чаты ботаў зваротнай сувязі стварайце толькі спасылкі на адну асобу з мінімальным тэрмінам дзеяння.
Правярайце, каму надаеце спасылку. Не дасылайце іх людзям, якія знаходзяцца ў Беларусі.
Актывістам ў Беларусі:
Калі вы маеце намер пісаць да экстрэмістскіх ботаў, вы павінны разумець, што вы самі мусіце гарантаваць сваю бяспеку.
Калі вы робіце гэта са свайго акаўнта на беларускі нумар - вы будзеце ў небяспецы заўсёды 🚫
✅ Таму, перад тым як пісаць да небяспечных ботаў, вам трэба зрабіць сабе акаўнт на іншаземны нумар тэлефона. Пажадана, каб гэты акаўнт у вас быў размешчаны не на тэлефоне, а на кампутары, як у пункце 2⃣ для адмінаў (інструкцыя). З той розніцай, што перад выключэннем віртуальнай сістэмы вы не выходзіце з сеанса ў тэлеграме - ён застаецца актыўным. Але пасьля выключэння віртуальнай сістэмы пажадана выдаліць аплікацыю VirtualBox, каб пры вобшуке ў сілавікоў не ўзнікла дадатковых пытанняў да вас. Наступным разам вы ўсталюеце яго зноў і проста дастасуеце гатовы віртуальны дыск з флэшкі - гэтага будзе дастаткова, каб ўсё працавала, як раней.
Што рабіць тым, хто пісаў да Гаюна і да каго пакуль не прыйшлі:
♻️ Выдаляйце акаўнты, з якіх туды пісалі. Але рабіце гэта 'экалагічна':
1) выдаліце ўсё з перапісак з сябрамі, паплечнікамі, раднёй.
2) выдаліце асабістыя чаты з імі ( пасьля чысткі яны будуць пустыя )
3) выдаліце ўсё свае паведамленні з чатаў, дзе вы штосьці-калісьці пісалі. НЕ ВЫХАДЗІЦЕ З ЧАТАЎ.
4) выдаліце свой акаўнт - інструкцыя тут.
5)⛔️ не стварайце новы акаўнт зараз на гэты нумар. Лепей ад месяца да паўгады пабыць увогуле без яго ці набыць новы нумар і завесці акаўнт на новым нумары. Але трэба заўсёды мець гатовы адказ, чаму вы прыдбалі новы нумар і навошта вам тг-акаўнт ( напрыклад, спатрэбілася па працоўных пытаннях, ці вы ў пошуку працы, как адпраўляць рэзюмэ не с асабістага нумара, а з 'працоўнага' новага. )
Таксама абавязкова прачытайце гайд кіберпартызан па бяспечнай камунікацыі праз боты экстрэмістскіх рэсурсаў.
__
#навіны
#безопасность #бяспека
⚡️@bguild
ЭКСТРЭМІСТЫ супраць дыктатара ☠.
Post #300
366
- 👍 7