TGViewer
Гільдыя Беларусаў Гільдыя Беларусаў @bguild · 84 subscribers
Post #346 26

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️ Невядомыя прапануюць былым палітвязням запоўніць фэйкавую форму для атрымання дапамогі

«Вясне» стала вядома, што з акаўнта @dapamoga_pzk былым палітвязням пішуць невядомыя і прапануюць запоўніць фэйкавую форму нібыта для атрымання дапамогі.

Паводле звестак праваабаронцаў, гэты акаўнт можа быць звязаны з беларускімі сілавікамі.

Невядомыя могуць прадстаўляцца супрацоўнікамі арганізацый і ініцыятыў, якія дапамагаюць палітвязням і былым палітвязням, у тым ліку «Вясны».

Заклікаем не перадаваць асабістыя звесткі невядомым асобам і не запаўняць падазроныя формы. Будзьце пільнымі і верыфікуйце акаўнты, якія прапануюць дапамогу, праз афіцыйныя сайты і сацсеткі праваабарончых арганізацый і ініцыятыў.

📌 Калі нехта звязваецца з вамі ад імя «Вясны», вы заўсёды можаце спраўдзіць, ці сапраўды гэты акаўнт належыць нашай арганізацыі, праз @ViasnaSOS.

✍️ Калі вам таксама прапаноўвалі запоўніць форму, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
  • 🤬 1
More from @bguild
  1. Oct 8, 2026Вчера Владимиру Путину исполнилось 74 года. И по такому случаю его стоит поздравить, ведь…
  2. Sep 1, 2026🗣К вопросам безопасности и личных данных / 31.08.2026 Иногда активистам полезно читать не…
  3. Jun 19, 2026ДОБРОЕ УТРО, САЙГОН МОСКВА! Привет, Москва! К тебе пришла война И дронов привезла с собой…
  4. Jun 19, 2026БЕНЗИН В СЕРВАНТ ПОСТАВЬ НА ПАМЯТЬ Налей бензин, пока он есть, в бутылку, Закупорь и поста…
  5. Feb 28, 2026☕️ Добры дзень, сябры. Апошнім часам амаль нічога не пішам. Пільна сочым за падзеямі ў сьв…
  6. Feb 7, 2026🕯 https://vt.tiktok.com/ZSaK4C6ar Запарожжа. 1 лютага 2026 года. Жыве Беларусь! Слава Укр…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →