💾
Як бяспечна зрабіць архіў чата:
1. Набываем флешкарту ( USB, але лепей калі набудзеце microSD карту і usb-чытнік, дастаткова на 10Гб, пажадана, 10 клас хуткасці)
2. Усталюйце на кампутар праграму VirtualBox, зрабіце ў ёй віртуальную вінду ( лінк на ютуб ) ці лінукс.
☝️Важна, пры стварэнні віртуалкі, дыск віртуальнай сістэмы размяшчаем на нашай картцы памяці - гэты параметр трэба указаць у наладах віртуальнай сістэмы да пачатку яе усталявання.
3. Уключыце віртуалку і усталюйце ў ёй тэлеграм. Дадайце сесію вашага адмінскага акаўнта.
4. Зрабіце экспарт данных гэтага акаўнта ( як гэта зрабіць мы пісалі раней, вось тут ).
5. Пасьля гэтага перапіску ў чаце бота зваротнай сувязі можна выдаліць.
6.Пасьля заканчэння працэдуры трэбы выйсьці з адмінскага тг-сеанса ў віртуалцы, выключыць сістэму,
адключыць флэшку ад кампутара і схаваць у надзейнае месца.
Праз неабходнасць хаваць карту. раім набываць microSD і USB-пераходнік да яе.
Паўтарайце штомесяц.
__
#безопасность #бяспека
⚡️@bguild
БелЭКСТРЭМІСТЫ ☠.
Post #299
103

- 👍 1
- 🙏 1