TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146566 1.27K
☝️Праваслаўныя вернікі ўпарадкоўваюць беларускія пахаванні на могілках Вільні

Гэтым разам беларуская праваслаўная грамада прыбірала магілу Уладзіміра Лукашэвіча — выкладчыка і сакратара Віленскай беларускай гімназіі. Ён  выкладаў у гімназіі ў 1924-1926 гадах.

"Сёння мы не толькі ўсталявалі новую шыльду, вырабленую за ўласныя сродкі, але і прывялі ў парадак сам крыж, пафарбавалі яго і павязалі стужку ў колерах беларускага бел-чырвона-белага сцяга, а таксама трохі прыбраліся на «беларускай горцы» Былінаў. Такім чынам мы працягваем добраўпарадкаванне беларускіх пахаванняў на віленскіх Свята-Ефрасіннеўскіх могілках", — паведамляюць вернікі Беларускай праваслаўнай царквы ў сацыяльных сетках.

Беларускія вернікі таксама паведамляюць, што наперадзе яшчэ вельмі шмат працы. На могілках застаюцца беларускія пахаванні, якія патрабуюць догляду, аднаўлення надпісаў, рамонту крыжоў і помнікаў, а часам — і паўторнага вяртання імёнаў людзей, чые магілы дзесяцігоддзямі заставаліся амаль забытымі.☝️
  • ❤ 17
  • ✍ 1
More from @belsat
  1. Oct 6, 2026✍️ Украінскія войскі здолелі выйсці да мяжы з РФ на адным з участкаў у Харкаўскай вобласці…
  2. Oct 6, 2026🤯 Шок з Ушачаў: нарадзіла ў вясковым туалеце і кінула дзіця там паміраць! Дэталі гэтага д…
  3. Oct 6, 2026🏆 Нобэлеўскім лаўрэатам у галіне фізікі сёлета стаў Франсіс Галзэн Амерыканскага фізіка б…
  4. Oct 6, 2026🚌 «Менсктранс» прысароміў пасажыраў, якія пакідаюць у салоне транспарту прабітыя квіткі ў…
  5. Oct 6, 2026👕 Чайка вырашыла адпачыць проста пасярод ажыўленай менскай вуліцы Аднак неабыякавая жанчы…
  6. Oct 6, 2026☝️Былы палітвязень, які выехаў у Польшчу, публічна расказаў пра тое, што быў завербаваны К…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →