TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146556 1.07K
💥🇫🇷 Школьнікі і студэнты Францыі пратэстуюць з сярэдзіны верасня і не збіраюцца спыняцца. У краіне не працуюць сотні ліцэяў

Пачаткова вучні патрабавалі большай колькасці настаўнікаў, нармальнай замены адсутных педагогаў, меншых класаў і зніжэння нагрузкі. Таксама яны крытыкуюць сістэму паступлення ва ўніверсітэты Parcoursup.

Галоўны метад пратэсту – blocus: у асноўным вучні перакрываюць уваход у ліцэй, каб зашкодзіць заняткам. Таксама арганізоўваюцца вулічныя маршы. Але ў некаторых месцах адбыліся сутыкненні з паліцыяй, былі падпалы смеццевых бакаў і пашкоджанні будынкаў. Паліцыя ўжывала слезацечны газ. З пачатку пратэстаў было затрымана больш за 5000 чалавек, каля 85% з іх – непаўналетнія, паведамляе AFP.

Улады заяўляюць, што пратэсты выкарыстоўваюць радыкальныя левыя групы, якія далучаюцца да акцый і правакуюць гвалт. Аднак гэтая версія застаецца спрэчнай. У той час праваабаронцы кажуць пра перабольшанні ўжывання сілы паліцыяй, у тым ліку жорсткае выкарыстанне слезацечнага газу, гранат і дубінак супраць непаўналетніх.

На 5 кастрычніка акцыі закранулі 413 навучальных установаў. Цалкам або часткова закрытыя каля 400–500 ліцэяў. Пры гэтым улады паведамляюць, што з пачатку пратэстаў 24 школы былі спаленыя або разрабаваныя, а 78 супрацоўнікаў сістэмы адукацыі атрымалі раненні.

На аўторак, 6 кастрычніка, арганізатары заклікалі да новага агульнанацыянальнага дня пратэстаў. Да акцыі далучацца і прафсаюзы настаўнікаў.
  • ❤ 8
  • 😡 4
More from @belsat
  1. Oct 5, 2026💥 #галоўнае за 5 кастрычніка ✔️ ЗША ўпершыню з 2022 года атрымаюць беларускі калій ✔️ NAT…
  2. Oct 5, 2026☝️Праваслаўныя вернікі ўпарадкоўваюць беларускія пахаванні на могілках Вільні Гэтым разам…
  3. Oct 5, 2026☝️Прысуд Гараўскаму абвесцяць публічна Былога байца САХРу Юрыя Гараўскага падазраюць у дат…
  4. Oct 5, 2026🎤 Кацярына Андрэева паразмаўляла з Паўлам Латушкам на сесіі ПАРЭ Гаварылі пра вынікі прац…
  5. Oct 5, 2026🏡 «Людзям не хапае простага жывога кантакту» – што такое «Дворатэрапія?» Распавядаем пра…
  6. Oct 5, 2026🇱🇹 У Літве затрымалі літоўца і паляка з беларускімі цыгарэтамі на €33 тысячы Іх затрымал…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →