TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146569 705
💥 #галоўнае за 5 кастрычніка

✔️ ЗША ўпершыню з 2022 года атрымаюць беларускі калій

✔️ NATO адмовілася каментаваць заявы Рыжанкова пра аднаўленне вайсковых кантактаў

✔️ Сілавікі паказалі відэа з Ігарам Пасновым і заявілі, што лекар жывы. Раней праваабаронцы паведамлялі пра яго смерць у калоніі

✔️ У Беларусі міліцыя патрабуе здаваць ДНК. Жанчыне з Гомля пагражалі зваротам у крымінальны вышук у выпадку адмовы

✔️ Беларусаў працягваюць вербаваць на вайну – праз Viber-суполкі

✔️ МЗКТ паставіць Расеі 30 шасі для вайсковай тэхнікі – кантракт разлічаны да 2029 года

✔️ У Літве затрымалі літоўца і паляка з беларускімі цыгарэтамі на €33 тысячы. Таксама памежнікі збілі чарговы кантрабандны дрон

✔️ У Беларусі з 7 кастрычніка падаражэе паліва – бензін і дызель вырастуць у цане на 1 капейку

✔️ У Малдове расейскі снарад пашкодзіў аўтобус і пункт пропуску «Паланка» на мяжы з Украінай. Паранены малдаўскі памежнік

✔️ Французскія школьнікі і студэнты працягваюць масавыя пратэсты

✔️ Нобэлеўскую прэмію па медыцыне далі за адкрыцці ў галіне оптагенетыкі


#рэпрэсіі:

▫️ 26-гадовую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму» – ёй прызначылі «хатнюю хімію»

▫️ Бацька экс-палітвязня Змітра Дашкевіча памёр ва ўзросце 88 гадоў. Зміцер не можа прыехаць у Беларусь на развітанне
  • ✍ 4
  • 👏 1
More from @belsat
  1. Oct 5, 2026🍁А беларусы святкавалі Багач Гэта старажытнае народнае свята ўраджаю, якое праводзяць поз…
  2. Oct 5, 2026☝️Ніколі не было і вось ізноў У свеце абмяркоўваюць смерць жыхаркі Расеі ад, меркавана, лё…
  3. Oct 5, 2026☝️Калі і колькі беларусы будуць адпачываць у 2027 годзе Графік з адпачынкамі на святы і пе…
  4. Oct 5, 2026☝️Праваслаўныя вернікі ўпарадкоўваюць беларускія пахаванні на могілках Вільні Гэтым разам…
  5. Oct 5, 2026☝️Прысуд Гараўскаму абвесцяць публічна Былога байца САХРу Юрыя Гараўскага падазраюць у дат…
  6. Oct 5, 2026🎤 Кацярына Андрэева паразмаўляла з Паўлам Латушкам на сесіі ПАРЭ Гаварылі пра вынікі прац…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →