TGViewer
Белсат Белсат @belsat · 14.7K subscribers
Post #146548 1.25K
💃Лукашэнка займаецца «класічным беларускім танга» – эксперт у справе ЕЗ

Рэдактар Радыё Свабода ў Еўропе Рыкард Юзьвяк адказаў на пытанні «Белсату» пра сённяшнія адносіны Еўропы з рэжымам Лукашэнкі:

«Паляпшэнне адносінаў – гэта вельмі аптымістычны погляд на рэчы. Праўда, ёсць пэўнае адчуванне, што Беларусь можа быць гатовая крыху зрушыцца.

Аднак шмат ключавых краінаў вакол Беларусі (Літва, Польшча і іншыя) па-ранейшаму надзвычай скептычна ставяцца да шчырасці Лукашэнкі».


Эксперт называе паводзіны Лукашэнкі «класічным беларускім танга».

«Гэта калі вы крыху ідзяце налева, крыху на Захад і гэтак далей. Таму гэты крок, я думаю, хутчэй ёсць больш адчайнаю спробаю Менску не быць уцягнутым у патэнцыйны канфлікт паміж NATO і Расеяй. Вось як я гэта чую і як бачу з таго, што чую ў Бруселі».


Рыкард Юзьвяк таксама адказаў на пытанне, як Лукашэнку аддаліцца ад Пуціна.

«Думаю, гэта самае простае: яму трэба паказаць палітыку, незалежную ад спадара Пуціна. Я ведаю, што ён спрабуе, але ўрэшце дапамагло б не ствараць гэтыя гібрыдныя пагрозы на межах Літвы, Латвіі і Польшчы і вызваліць палітычных зняволеных. Гэта былі б відавочныя сігналы таго, што ён настроены сур’ёзна. Пакуль што гэта крыху фарс».
  • 💯 15
  • 🔥 4
  • ❤ 3
More from @belsat
  1. Oct 5, 2026🍁А беларусы святкавалі Багач Гэта старажытнае народнае свята ўраджаю, якое праводзяць поз…
  2. Oct 5, 2026☝️Ніколі не было і вось ізноў У свеце абмяркоўваюць смерць жыхаркі Расеі ад, меркавана, лё…
  3. Oct 5, 2026☝️Калі і колькі беларусы будуць адпачываць у 2027 годзе Графік з адпачынкамі на святы і пе…
  4. Oct 5, 2026💥 #галоўнае за 5 кастрычніка ✔️ ЗША ўпершыню з 2022 года атрымаюць беларускі калій ✔️ NAT…
  5. Oct 5, 2026☝️Праваслаўныя вернікі ўпарадкоўваюць беларускія пахаванні на могілках Вільні Гэтым разам…
  6. Oct 5, 2026☝️Прысуд Гараўскаму абвесцяць публічна Былога байца САХРу Юрыя Гараўскага падазраюць у дат…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →