Кіраўнік Рады беларускай культуры Сяргей Будкін назваў праявай «каланіяльнага мыслення» словы расейскага журналіста Леаніда Парфёнава пра Марка Шагала.
Парфёнаў, знаходзячыся ў Віцебску, на радзіме мастака, сказаў, што Шагал «да Беларусі не мае дачынення» і назваў яго рускім і французскім мастаком яўрэйскага паходжання:
«Мне так вельмі хочацца верыць, што ёсць нейкія харошыя рускія з харошай нейкай такой свядомасцю. І нават Парфёнаў, чыімі ролікамі я захапляўся, гістарычнымі экскурсамі і гэтак далей. Ну вось, смарозіў глупства. Стаіць ля каменя, на якім напісана на беларускай мове, хто такі Марк Шагал, і кажа: “Не, не, не, гэта не, ён рускі”»
– сказаў Будкін.
👉 Чаму спрэчка вакол Шагала значна шырэйшая за адну заяву Парфёнава — чытайце ў матэрыяле
📌Адкрыць спасылку з Беларусі
