😔 46-гадовага айцішніка з Гомля асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах
Гомельскі абласны суд прызнаў Балтоўскага вінаватым у распальванні варожасці, удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», а таксама паклёпе і абразе Лукашэнкі.
Яўген Балтоўскі больш за 20 гадоў працаваў у IT, а з 2021 года кіраваў DevOps-напрамкам у міжнародным кіберспартыўным сэрвісе Mobalytics.
Мужчына жыў у Гомелі і працаваў аддалена. Апошняя актыўнасць у ягоным акаўнце была ў чэрвені 2025 года – пасля гэтага ён знік, імаверна, быў затрыманы.
Дакладны тэрмін невядомы, але, паводле «Нашай Нівы», мужчыну, імаверна, прысудзілі да калоніі.
#Рэпрэсіі
Post #146472
1.03K

- 🤬 14