✈️ Другі пілот Flydubai мог рыхтаваць тэракт
Пракуратура ААЭ заявіла, што другі пілот напаў на камандзіра з аварыйнай сякерай і спрабаваў захапіць кіраванне Boeing 737 MAX 8 - піша DW.
Паводле СМІ, падазраваны – 29-гадовы грамадзянін Амана Хамам аль-Хамамі. Раней, у 2024 годзе, яго нібыта адхілялі ад лётнай падрыхтоўкі ў Oman Air пасля выяўлення экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Лайнер з 174 людзьмі на борце здзейсніў экстраную пасадку ў Саудаўскай Аравіі 30 верасня.
Падчас сутычкі самалёт рэзка страціў вышыню – з 9410 да 5105 метраў усяго за 29 секунд. Капітан атрымаў раненні, а пасажыры дапамаглі знерухомець нападніка.
Post #146469
1.06K
Белсат 🛩 Самалёт Flydubai, што ляцеў з Эміратаў у Ізраіль, перадаў сігнал бедства. Пазней высветлілася, што прычынаю сталася бойка пілотаў Лайнер выконваў рэйс з Дубаю ў Тэль-Авіў, на борце знаходзіліся больш за 180 чалавек. Прыкладна праз 1,5 гадзіны пасля вылету…

- 🤬 1