«Беларускі народ існуе ў нашай свядомасці як еўрапейскі народ, які зрабіў свой выбар на карысць еўрапейскіх каштоўнасцяў і на карысць ліквідацыі нянавісці, за якой стаіць спадар Лукашэнка», – сказаў у размове з Белсатам Эмануэліс Зінгерыс.
Палітык прызнае, што ўзровень рэпрэсіяў у самой Беларусі не змяняецца:
«Кожны дзень мы чытаем пра масавыя затрыманні, арышты. Калі па просьбе амерыканцаў вызваляюць нейкіх людзей, пасля гэтага, нягледзячы на хлуслівыя заявы Лукашэнкі, зноў саджаюць іншых людзей. Акрамя таго, сотні сем’яў застаюцца раздзеленымі».
Спадар Эмануэліс лічыць, што Лукашэнка «забівае беларускасць»:
«Ён уводзіць гэтыя дозы атруты, накіраваныя супраць еўрапейскай прыналежнасці беларускага народу, у масавую свядомасць людзей».
