⭕️ Грамадзянін ЗША купіў за сімвалічную суму беларускую сядзібу 1840 года пабудовы
Іншых жадаючых прыняць удзел у аўкцыёне не знайшлося, таму мужчына атрымаў ва ўласнасць закінутую сядзібу Грабніцкіх у аграгарадку Арэхаўна без нейкіх складанасцяў. За будынак ён аддаў адну базавую (45 BYN) плюс 5%. Як і заўсёды ў падобных выпадках, «у камплекце» разам са старым будынкам ідзе абавязак правесці ягоную рэканструкцыю цягам 5-ці гадоў.
Канчатковы лёс сядзібы новы гаспадар пакуль не вырашыў – разглядаюцца варыянты ператварыць яе ў музей, гатэль або галерэю. У найбліжэйшы час будынак проста плануюць выратаваць з аварыйнага стану і закансерваваць.
Летась сядзібу Грабніцкіх ужо купляў жыхар Менску, аднак неўзабаве яна вярнулася ў спіс маёмасці, выстаўленай на аўкцыён.
Post #146359
1.28K

- ❤ 9
- 🤔 8
- 🙈 3