ЗША і Расея абмяркоўвалі ў ААН правілы выкарыстання аўтаномнай зброі, якая з дапамогай ШІ можа самастойна выбіраць і атакаваць цэлі. Але з праекту пагаднення прыбралі некалькі ключавых абмежаванняў. Раней меркавалася, што:
- чалавек павінен праверыць цэль перад ударам, нават калі яе выбраў ШІ;
- сістэма павінна працаваць надзейна і прадказальна;
- пры выкарыстанні такой зброі трэба ўлічваць этычныя нормы.
Перамовы праходзілі ў пачатку верасня ў Жэневе пад эгідай ААН. У іх удзельнічалі сотні дыпламатаў, якія спрабавалі выпрацаваць першыя міжнародныя правілы для падобнай зброі.
Паводле трох крыніцаў The Washington Post, амерыканская і расейская дэлегацыі каля 15 гадзінаў працавалі над тэкстам у закрытым рэжыме.
