☝️Новым "рэлігіяведам" стаў "спецыяліст па экстрэмізму"
Гэта Алег Дзячэнка— новы ўпаўнаважаны па справах рэлігій. Дагэтуль узначальваў Акадэмію паслядыпломнай адукацыі і быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.
Пры гэтым для дзяржаўнага кантролю над рэлігійнай сферай ён чалавек даўно свой: узначальваў экспертную раду пры ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Таксама ўваходзіў у камісію Магілёўскага аблвыканкаму, якая шукала прыкметы "экстрэмізму" ў інфармацыйнай прадукцыі. ☝️
Post #146264
1.49K

- 🙈 11
- 🤬 8
- 🤣 2
- 🫡 1