🏆 Беларуска-шведскага драматурга Дзмітрыя Плакса адзначылі ў межах прэстыжнай тэатральнай узнагароды Bennypriset
Плакс, які з'яўляецца мастацкім кіраўніком праекту Dramaten.doc пры Каралеўскім драмтэатры Швецыі, стаўся лаўрэатам Ганаровай прэміі (Hederspriset). Галоўную ж прэмію Bennypriset сёлета аддалі светлавой дызайнерцы Софі Гюнінг.
«Калі шведскі тэатр часам здаецца зацыкленым на сабе, Дзмітрый прыходзіць і выбівае дзверы да свежага паветра», – такі маляўнічы камплімент зрабіла беларусу журы ў тэксце сваёй афіцыйнай пастановы пра Ганаровую прэмію Bennypriset.
✍️ Дзмітрый Плакс нарадзіўся ў Менску, аднак у Швецыі жыве ўжо каля 30 гадоў. Акрамя дзейнасці ў тэатры, ён стварыў беларускую службу «Радыё Швецыя», напісаў шэраг кніг на беларускай, расейскай і шведскай мовах, рабіў пераклады на беларускую шведскіх літаратараў.
Post #146100
978

- 👏 11
- 👌 2
- 😐 1