☝️Расея атакавала офісны будынак у Кіеве – загінулі чатыры чалавекі
Удар наносіўся па дата-цэнтрах інтэрнэт-правайдару DataGroup у Саламянскім раёне гораду. У згаданай кампаніі пацвердзілі атаку, аднак падкрэслілі, што сярод іхных працаўнікоў ніхто не пацярпеў.
Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што целы загінулых знайшлі каля будынку. Там жа на паркоўцы згарэла некалькі аўтамабіляў.
UPD. Паводле Клічко, колькасць ахвяраў удару вырасла да 7-мі
Post #146097
1.22K
- 🤬 27
- 😡 2
- 😢 1