🇰🇿 Пасля масавай загібелі вайскоўцаў на Каспійскім моры ў Казахстане абвесцілі дзень жалобы
Учора паведамлялася, што падчас вучэнняў у Мангістаўскай вобласці зніклі 19 чалавек, 9 з якіх пазней знайшлі мёртвымі. Цяпер лічбы больш дакладныя – у адкрытыя воды вынесла 17 вайсковаслужбоўцаў, загінулі 12 з іх. Яшчэ траіх удалося выратаваць. Лёс двух дагэтуль невядомы.
Што дакладна сталася прычынаю трагедыі – казахстанскія чыноўнікі і дзяржаўныя медыі не раскрываюць. Вядома толькі, што па факце здарэння заведзеныя крымінальныя справы за «Нядбайнае стаўленне да службы, што пацягнула цяжкія наступствы» і за «Парушэнне правілаў кіравання караблямі».
Post #146084
1.49K
Белсат 😨 Казахстанскіх вайскоўцаў вынесла ў Каспійскае мора падчас вучэнняў – прынамсі 9 чалавек загінулі Міністэрства абароны краіны паведаміла, што надзвычайная сітуацыя здарылася з 19-цю службоўцамі, якія прымалі ўдзел у трэнаваннях ВМС у Мангістаўскай вобласці…

- 😢 7
- ❤ 1
- 😁 1