☝️ Грыбы і ягады на Гомельшчыне «фаняць»
У Гомельскай вобласці знайшлі грыбы і ягады з перавышэннем нормы цэзію-137 у 51 раз.
Небяспечныя ўзроўні выявілі ў Брагінскім, Кармянскім, Нараўлянскім і Светлагорскім раёнах.
Адмыслоўцы нагадваюць, што радыеактыўнае забруджванне нельга выявіць вонкава, таму сабраныя ў гэтых раёнах грыбы і ягады варта правяраць на ўтрыманне радыенуклідаў. ☝️
Post #146076
1.78K

- 😢 8
- 🤷♂ 3
- 🙈 2
- 🥴 1
- 👾 1