Паводле былога палітвязня, будынак новай амбасады мае сімвалічны сэнс:
«Будаўніцтва новай амбасады Польшчы ў Менску — важны сігнал, што Варшава не перакрэслівае магчымасці ўстанаўлення ў будучыні нармальных адносінаў з Беларуссю. Гэта таксама доказ таго, што Польшча не перакрэслівае будучыню незалежнай Беларусі».
Пачобут таксама адзначыў, што будынак цалкам збудаваны польскімі кампаніямі з выкарыстаннем польскіх матэрыялаў, што мае важнае значэнне для бяспекі.
