«Наша Ніва»: Былога гендырэктара мясакамбіната асудзілі на 7 гадоў калоніі за хабар крыптавалютай
Алег Іванова прызналі вінаватым у атрыманні хабару. Паводле Генпракуратуры, з 2019 да 2025 года ён атрымаў ад пяці кампаній 1,8 млн рублёў і крыптавалюту.
Грошы ад хабару пералічваліся на рахункі і крыптакашалькі яго дачкі, якая, паводле следства, не ведала пра іх незаконнае паходжанне. Узамен дырэктар дапамагаў пэўным пастаўшчыкам атрымліваць кантракты на закупку харчовых дабавак.
Post #145997
1.42K

- ❤ 8
- 🎉 5
- 😈 2
- 👾 1