🇱🇹 Літва не збіраецца здымаць санкцыі з Беларусі
Пасля заяваў Доналда Трампа пра намер закупляць беларускія калійныя ўгнаенні літоўскія палітыкі нагадалі: пазіцыя Вільні ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі застаецца нязменнай.
«Санкцыі застаюцца дзейнымі да канца лютага», – заявіў старшыня Камітэту Сейму Літвы па замежных справах Рэмігіюс Матузас.
У Вільні падкрэсліваюць, што вызваленне часткі палітвязняў не змяняе агульнай сітуацыі ў Беларусі. Літва працягвае лічыць, што ў краіне захоўваюцца рэпрэсіі, а Менск падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны.
Пры гэтым літоўскі бок прызнае, што не можа паўплываць на магчымыя дамоўленасці паміж Вашынгтонам і Менскам наконт беларускага калію.
Post #145926
1.67K