TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

@beliph

Subscribers
1.26K
Photos
2.6K
Videos
131
Links
1.6K

Showing posts older than #3097 · Back to latest

Older Posts 15 shown
Post #3096 323
🏛 Палац Чартарыйскіх: гісторыя аднаго месца ў старым Берасці

Палац Чартарыйскіх — толькі адна з назваў месца, з якім звязаныя некалькі стагоддзяў гісторыі Берасця.

Верагодна, менавіта тут працавала друкарня, дзе ў 1563 годзе была надрукаваная знакамітая Берасцейская Біблія. Тут стаяла першая жылая мураваная камяніца горада, у 1596 годзе адбываўся антыўнійны сабор, а пазней будынак належаў Сапегам і Чартарыйскім, служыў мытняй і школай.

Самога палаца сёння ўжо няма, але пад зямлёй, магчыма, яшчэ захоўваюцца сляды старога Берасця.

🎥 У новым відэа праекта VisitBrest распавядаецца гісторыя гэтага месца — ад XVI стагоддзя да знікнення старога горада.
▶️ https://youtu.be/RHN2nAVt2UY
YouTube Дзе друкавалі Берасцейскую Біблію і адбываўся антыўнійны сабор? Палац Чартарыйскіх — толькі адна з назваў гэтага месца ў старым Берасці. За некалькі стагоддзяў тут змяняліся гаспадары, будынкі і іх прызначэнне, а само месца заставалася сведкам важных падзей у гісторыі горада. Верагодна, менавіта тут працавала друкарня…
  • 👍 7
Post #3094 311

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

Як у ваеннай Варшаве рыхтавалі будучую Аўтакефальную Царкву для Беларусі
 
У Супраслі 18 верасня падчас Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Спадчына Праваслаўнай Царквы ў даўняй і сучаснай Рэчы Паспалітай» гісторык Юры Грыбоўскі выступіў з дакладам «Беларуская праваслаўная суполка ў Варшаве падчас Другой сусветнай вайны».  
 
Больш нап: https://racyja.com/by/sumezza/jak-u-vaennaj-varsave-rychtavali-buducuju-autakefalnuju-carkvu-dlja-belarusi/
  • 👍 12
Post #3093 319

Forwarded from Салідарнасць – главные новости Беларуси

«Добра, хлопцы, хай будзе вашая «Пагоня». Але хай на шчыце ў рыцара на кані будзе нашая чырвоная зорка!»

Сяргей Навумчык расказвае пра віртуозную тактыку парламенцкай апазіцыі пачатку 90-х — на прыкладзе надання статуса дзяржсымбаляў «Пагоні» і Бел-чырвона-беламу сьцягу.

Чытайце на сайце

Без VPN
  • 👍 14
  • 🤪 1
Post #3092 234

Forwarded from Наша Ніва

У вядомым галівудскім фільме «Паляўнічы на аленяў» Роберт дэ Ніра і іншыя зоркі гралі беларусаў

Гісторык Андрэй Катлярчук, які жыве і працуе ў Швецыі, падзяліўся ў фэйсбуку адкрыццём, якое нечакана для самога сябе зрабіў падчас працы над іншай навуковай тэмай.

https://nashaniva.com/404951

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404951
  • 👍 9
  • 🔥 7
  • 👏 1
Post #3091 383
17 верасня 1939 года: Сталін, Гітлер і падзел краіны

На YouTube-канале Беларускай службы Польскага радыё выйшла размова з гісторыкам Алесем Смаленчуком, сябрам Беларускага інстытута публічнай гісторыі, пра адну з найбольш супярэчлівых дат беларускай гісторыі — 17 верасня 1939 года.

Што адбылося пасля ўступлення Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь? Ці карэктна называць гэтыя падзеі «ўз’яднаннем» беларускіх земляў? Якую ролю ў падзеях 1939 года адыгралі Сталін, Гітлер і пакт Молатава — Рыбентропа?

У размове таксама — пра Рыжскі мір і падзел Беларусі, савецка-нямецкі парад у Брэсце, рэпрэсіі і дэпартацыі, а таксама пра тое, чаму для адных беларусаў 1939 год азначаў аб’яднанне беларускіх земляў, а для іншых — пачатак новай трагедыі.

▶️ Глядзець размову: https://youtu.be/OWrYKLDR-d4?is=yEQ6ZRT0DbubIHZP
YouTube 17 верасня 1939: Сталін, Гітлер і падзел краіны У размове пра адну з самых супярэчлівых дат беларускай гісторыі – 17 верасня 1939 года. Што адбылося пасля ўваходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь? Ці можна называць гэтыя падзеі ўз’яднаннем? Якую ролю адыгралі Сталін, Гітлер і пакт Молатава–Рыбентропа?…
  • 👍 7
  • ❤ 2
Post #3090 267

Forwarded from Годная гісторыя

18 верасня 1923 года з мапы Беларусі знік Ігумен.

Бальшавікі перайменавалі старажытны горад, вядомы пад гэтай назвай з 1387 года, у Чэрвень. Назва існавала стагоддзямі – задоўга да расійскай імперыі і бальшавікоў. А ў 1923-м яна раптам стала непажаданай.

Чаму?

Слова «ігумен» азначае духоўны сан – пробашча манастыра. Для бальшавіцкай улады, якая вяла барацьбу з рэлігіяй і царквой, такая назва выглядала нязручнай. Новы Чэрвень таксама меў ідэалагічнае тлумачэнне: назву звязвалі з чэрвенем 1920 года, калі горад занялі бальшавіцкія войскі.

Так і працавала савецкая тапанімічная палітыка. Стары тапонім, які звязваў горад з ягонай доўгай гісторыяй, можна было прыбраць. На яго месца паставіць новы – такі, які нагадваў ужо пра падзею, важную для новай улады. Так назва горада ператваралася з памяці пра мінулае ў інструмент памяці, патрэбнай дзяржаве.

І гэта не быў адзінкавы выпадак. У Беларусі пераназывалі Койданава ў Дзяржынск (у гонар аўтара «чырвонага тэрору» Дзяржынскага), Шацілкі ў Светлагорск (хаця ніякіх гор там няма), Прапойск у Слаўгарад (бо назва нібыта непрыгожая). І, канечне, Менск у Мінск. Шмат такіх прыкладаў.

З мапы знікалі старажытныя назвы. Іх замянялі імёнамі савецкіх дзеячаў, ідэалагічна зручнымі тапонімамі ці проста новымі «нейтральнымі».

Бо тапанімія – гэта не проста шыльды на вуліцах. Той, хто вырашае, як называецца горад, вырашае і тое, што людзі будуць ведаць пра гэты горад. Калі назвам гарадоў ці вуліц менш за сто гадоў і яны створаныя бальшавікамі, людзі падсвядома гэта ўспрымаюць, быццам і не было ў беларусаў ніякай гісторыі да гэтага. Вось чаму так важна, як называюцца гарады і вуліцы ў іх.

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
  • 😢 10
  • ❤ 7
  • 💯 1
  • 💔 1
Post #3089 307
«Шляхам незалежнасці»: экскурсія па праспекце Гедыміна ў Вільні

19 верасня ў Вільні адбудзецца аўтарская экскурсія «Шляхам незалежнасці», прымеркаваная да 35-й гадавіны прыняцця бел-чырвона-белага сцяга і Пагоні ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

Маршрут пройдзе па праспекце Гедыміна. Падчас экскурсіі раскажуць пра ўдзел беларусаў у абароне літоўскага Сейма ў студзені 1991 года, сувязі БНФ і «Саюдзіса» і першы з’езд БНФ, гісторыю Лукішак і будынка былога КДБ, легендарную «Нерынгу» як месца сустрэч віленскіх дысыдэнтаў, а таксама пра аднаўленне «Нашай Нівы» ў Вільні ў 1991 годзе.

🗓 19 верасня, 14:00
📍 Пачатак — каля Сейма Літвы
🖊 Рэгістрацыя — праз гугл-форму або ў Telegram: @liusterkavilnia
🪙 Удзел — за данат экскурсаводцы.
  • 👍 8
  • 🥰 4
  • 👏 1
Post #3086 298

Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna

У адкрытым доступе польскай лічбавай бібліятэкі Polona з'явілася праграма тэатральнай пастаноўкі езуіцкай рэзідэнцыі Бабруйска, датаваная 1725 годам.

27-старонкавы дакумент на лацінскай мове, надрукаваны ў Віленскай друкарні езуітаў, уяўляе сабой падрабязнае лібрэта школьнага спектакля «Каралеўская акадэмія мудрацоў Аляксандра» (Academia Sapientum Regia Alexandri).

Пастаноўка была рэалізаваная навучэнцамі мясцовай школы пры Бабруйскай рэзідэнцыі езуітаў, таксама вядомай як Трызненская рэзідэнцыя (Residentia Triznana) — так яе называюць у п’есе ў гонар яе першага фундатара, бабруйскага старосты Пятра Трызны. На момант прэм'еры ў жніўні 1725 года пасаду суперыёра бабруйскіх езуітаў займаў Ян Дабжыцкі.

Сюжэт барочнай драмы, падзеленай на тры акты з інтэрлюдыямі і харавымі спевамі, разгортваецца вакол Аляксандра Македонскага і філосафа Арыстоцеля. Гісторыя ўключае класічныя элементы жанру: інтрыгі зайздроснікаў, падкінутыя лісты, фальшывыя каштоўнасці і абвінавачванні Арыстоцеля ў чорнай магіі. У фінале філосаф апраўдваецца, даказваючы, што карыстаўся выключна «натуральнай магіяй» — законамі фізікі, дэманструючы ўласцівасці магніта, які прыцягвае жалеза.

Фактычнай мэтай пастаноўкі быў палітычны лабізм. Спектакль быў прысвечаны канкрэтнаму гледачу — дэпутату Трыбунала ВКЛ Аляксандру Генрыху Міхалу Руцкаму. У трэцім акце антычны сюжэт пераходзіць у прамы панегірык: персанажы расшыфроўваюць ініцыялы Аляксандра Македонскага, атрымліваючы літары A. H. M., якія супадаюць з ініцыяламі дэпутата, і абвяшчаюць Руцкага «Аляксандрам нашага часу».

Тэкст таксама змяшчае адсылкі да ўніяцкага мітрапаліта Іосіфа Вельяміна-Руцкага і пералічвае гербы шэрагу шляхецкіх родаў ВКЛ: Корсакаў, Войнаў, Гіжыцкіх, Даўгірдаў.

Крыніца

#Бабруйск #езуіты #ВКЛ #барока #тэатр
  • 👍 10
  • ❤ 4
  • 👏 1
  • 🏆 1
Post #3085 331

Forwarded from Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy

Даследчык Аляксей Ластоўскі: Падчас постлукашэнкаўскай трансфармацыі Беларусі, пытанне дзяржаўных сімвалаў стане цэнтральным

Сацыёлаг і акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі падкрэслівае: распад СССР быў агульнай тэндэнцыяй, аднак выгляд новай беларускай дзяржаўнасці не быў наканаваны.

https://www.polskieradio.pl/396/8175/Artykul/3730595
  • 👍 11
  • 💯 1
Post #3082 343

Forwarded from Віцебская Вясна

Аршанская пракуратура запрашае на экскурсіі - паглядзець раскапанае пахаванне з косткамі і чарапамі ⬇️

Такія экскурсіі памочнік пракурора Оршанскага раёна Сяргей Дзяржыцкі праводзіць у Смалянах – мястэчку ў 28 км ад Оршы. Агрогородок Смольяны, что в 28 км от Орши. Тут, у цяперашнім будынку аграрнага каледжа ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася адна з гарнізонных камендатур 286-й ахоўнай дывізіі вермахта.

Як сцвярджае пракуратура, у парку каля навучальнай установы паводле паказанняў сведак было знойдзена невядомае раней масавае пахаванне расстраляных мірных жыхароў – пераважна габрэяў, як кажуць мясцовыя старажылы. У жніўні тут праводзіў раскопкі 52-гі спецыяльны батальён, у агульнай магіле былі знойдзены парэшткі не менш як 20-ці чалавек.

Паглядзець на іх цяпер і запрашае пракуратура Аршанскага раёна. На экскурсіі прапануюць запісвацца па адным і цэлымі працоўнымі калектывамі. Экскурсантамі ўжо пабылі прадстаўнікі органаў улады, міліцыянты і дзеці – выхаванцы вайскова-патрыятычнага клуба “Зубр”.

Наколькі этычна ператвараць чалавечыя парэшткі ў аб’ект цікаўнасці выпадковых “экскурсантаў”? Пракуратура пра гэта не думае, і пра тое, ці будуць парэшткі перапахаваныя па-людску, не паведамляе.
  • 🤬 7
  • 😱 3
  • 🤷‍♂ 1
  • 🥴 1
  • 💔 1
  • 😨 1
Post #3081 302

Forwarded from Белсат

👆 У гэтым горадзе вучыўся Скарына, а Багушэвіч выдаваў свае кнігі

І не, гэта не ў Беларусі, гэта – у Кракаве. Гэты польскі горад яднае з нашай гісторыяй больш, чым можа здавацца.

Даследуем беларускія месцы Кракава ў нашай праграме «Сармацкі вус».

👨‍🦰 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
YouTube Скарб з Беларусі пасярод Кракава. Тут былі Скарына, Кіркор, Багушэвіч, Гутэн-Чапскі. Сармацкі вус Кракаў хавае багата мясцін, звязаных з Беларуссю, як легенда пра гарніста на Марыяцкім касцёла. Як з былой сталіцай Польшчы звязаны Скарына, Кіркор, Гутэн-Чапскі, Нясвіж і Радзівілы, і дзе Францішак Багушэвіч выдаваў кнігі. Сармацкі вус Вядоўцы праграмы…
  • 👍 10
Post #3080 245

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

17 верасьня 1912 нарадзіўся Максім Танк, народны паэт Беларусі.

Ён калісьці сядзеў на "Валадарцы" — у 1932 годзе яго арыштавалі пасля нелегальнага пераходу савецка-польскай мяжы.

“У камеры быў адзін, падсадзілі правакатара — даў яму ў вуха. Пасля Танка вызвалілі і адправілі назад у Заходнюю Беларусь. Пашанцавала, што рана пайшоў. Праз пару год такіх проста расстрэльвалі".


20 нечаканых фактаў пра Максіма Танка: https://smarturl.click/4kLvY
  • ❤ 15
  • 👍 1
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #3079 258

Forwarded from Белсат

😐 «Вельмі хутка ўсе зразумелі, што савецкая ўлада – гэта ўлада чэкістаў»

Беларуская прапаганда сцвярджае, што 17 верасня 1939 года адбылося аб'яднанне беларускага народу. А што ўзгадваюць відавочцы?

Глядзіце ў нашым відэа!

👆 А паслухаць больш гісторыяў можна ў нашым фільме «Як нас вызвалялі ў верасні 1939 года» на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC».
  • 👍 3
  • 💯 2
  • 💔 1
  • 😨 1
Post #3078 328

Forwarded from Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻

🔻Чырвоная Армія ўварвалася ў Заходнюю Беларусь і Польшчу. Паляк усё сваё жыццё дзякуе беларусам.

17 верасня 1939 года Ежы Пуцілоўскаму не было і трынаццаці год. Сям'я жыла ў Беластоку, трымала пякарню, пабудавала два дамы. Бацьку перад вайной мабілізавалі ў польскае войска. У верасні 1939 года горад спачатку акупавалі немцы, але праз некалькі дзён сышлі, і з усходу з'явілася савецкае войска. Усё згодна з таемнымі пратаколамі пакта Сталіна з Гітлерам.

Казалі нам: У вас няма ніякай культуры! Бацька спытаў, чаму так лічаць. Бо ў вас на вуліцах няма гадзіннікаў!
Бацька адказвае: нам не патрэбныя гадзіннікі на вуліцах, бо ў нас яны на руках.
А дзе вашыя вошабойкі? Бацька кажа, што ў нас людзі не маюць вошай, што чыста, таму і няма патрэбы ў вошабойках.

🚩 Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/cyrvonaya-armiya-varvalasya-zaxodnyuyu-belarus-i-polscu-palyak-dzyakue-belarusam

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
  • 👍 5
  • 🔥 2
  • 💯 1
  • 💔 1
Post #3077 263

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

ШІ-прапаганда перад Днём адзінства ці Як Лукашэнка стаў нашчадкам «панскай Польшчы»: https://smarturl.click/mqwqBz

Улады пачалі расказваць беларусам у Threads, як страшна жылося ў Заходняй Беларусі пры паляках. У пастах «пра этнацыд на беларускіх землях» яны выйшлі самі на сябе.

Тое, што палякі рабілі 100 год таму беларусам, улады Беларусі самі сёньня робяць свайму ж народу.
  • 🤬 7
  • 😁 6
  • 💯 1
  • 😨 1
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →