TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3086 298

Forwarded from ArchiDucatus: Вільня|Vilna

У адкрытым доступе польскай лічбавай бібліятэкі Polona з'явілася праграма тэатральнай пастаноўкі езуіцкай рэзідэнцыі Бабруйска, датаваная 1725 годам.

27-старонкавы дакумент на лацінскай мове, надрукаваны ў Віленскай друкарні езуітаў, уяўляе сабой падрабязнае лібрэта школьнага спектакля «Каралеўская акадэмія мудрацоў Аляксандра» (Academia Sapientum Regia Alexandri).

Пастаноўка была рэалізаваная навучэнцамі мясцовай школы пры Бабруйскай рэзідэнцыі езуітаў, таксама вядомай як Трызненская рэзідэнцыя (Residentia Triznana) — так яе называюць у п’есе ў гонар яе першага фундатара, бабруйскага старосты Пятра Трызны. На момант прэм'еры ў жніўні 1725 года пасаду суперыёра бабруйскіх езуітаў займаў Ян Дабжыцкі.

Сюжэт барочнай драмы, падзеленай на тры акты з інтэрлюдыямі і харавымі спевамі, разгортваецца вакол Аляксандра Македонскага і філосафа Арыстоцеля. Гісторыя ўключае класічныя элементы жанру: інтрыгі зайздроснікаў, падкінутыя лісты, фальшывыя каштоўнасці і абвінавачванні Арыстоцеля ў чорнай магіі. У фінале філосаф апраўдваецца, даказваючы, што карыстаўся выключна «натуральнай магіяй» — законамі фізікі, дэманструючы ўласцівасці магніта, які прыцягвае жалеза.

Фактычнай мэтай пастаноўкі быў палітычны лабізм. Спектакль быў прысвечаны канкрэтнаму гледачу — дэпутату Трыбунала ВКЛ Аляксандру Генрыху Міхалу Руцкаму. У трэцім акце антычны сюжэт пераходзіць у прамы панегірык: персанажы расшыфроўваюць ініцыялы Аляксандра Македонскага, атрымліваючы літары A. H. M., якія супадаюць з ініцыяламі дэпутата, і абвяшчаюць Руцкага «Аляксандрам нашага часу».

Тэкст таксама змяшчае адсылкі да ўніяцкага мітрапаліта Іосіфа Вельяміна-Руцкага і пералічвае гербы шэрагу шляхецкіх родаў ВКЛ: Корсакаў, Войнаў, Гіжыцкіх, Даўгірдаў.

Крыніца

#Бабруйск #езуіты #ВКЛ #барока #тэатр
  • 👍 10
  • ❤ 4
  • 👏 1
  • 🏆 1
More from @beliph
  1. Oct 1, 2026☕️ Ад элітнага да даступнага: кароткая гісторыя кавы і гарбаты ў Гродне і Беларусі 1 кастр…
  2. Oct 1, 2026🔴 «Горача прашу далікатна даваць парады тым, хто ведае меней, не адпужваць і не лупцаваць…
  3. Oct 1, 2026У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі працуе выстава «Песня пра зубра» У экспазіцыі…
  4. Oct 1, 2026🪦Канцэптуальны помнік жаўнеру Першай Сусветнай вайны ў Вугоршчыне Помнік змадэляваны як с…
  5. Oct 1, 2026🏠 Музей малой радзімы ў Студзіводах адначыць 40-годдзе 💥 Імпрэза адбудзецца ў гэтую нядз…
  6. Oct 1, 2026Ужо сёньня: 80 гадоў таму Нюрнбэрскі трыбунал абвясьціў прысуды кіраўнікам нацысцкай Нямеч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →