TGViewer
Channel Public Channel
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

@beliph

Subscribers
1.27K
Photos
2.7K
Videos
132
Links
1.7K

Showing posts older than #2702 · Back to latest

Older Posts 9 shown
Post #2701 344

Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт

Музей Вольнай Беларусі святкуе 4-годдзе: намінацыя на еўрапейскую прэмію, унікальны аўкцыён і насычаны сезон

Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве сёння адзначае чатыры гады з дня свайго заснавання. За гэты час пляцоўка ператварылася ў адзін з галоўных асяродкаў беларускай культуры і захавання найноўшай гісторыі ў эміграцыі, а цяпер прэтэндуе на статус лепшага еўрапейскага музея.

Адмыслова да чатырохгоддзя па замове інстытуцыі Пошта Польшчы абмежаваным накладам выпусціла калекцыйныя паштовыя маркі з выявамі знакавых прадметаў з фондаў музея. Сёння лот з трох камплектаў музейных марак з асабістымі подпісамі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага і Святланы Алексіевіч, а таксама вядомага мецэната, нашчадка славутага княжацкага роду Мацея Радзівіла можна набыць на дабрачынным аўкцыёне.

Чытаць на сайце або без VPN.
  • ❤ 13
  • 👍 1
  • 🔥 1
Post #2700 289

Forwarded from De facto. Беларуская навука

Гербы ў ВКЛ мелі не толькі шляхціцы, але і мяшчане

Алег Аднарожанка ў адным з леташніх нумароў літоўскага часопіса Lituanistica прааналізаваў геральдыку мяшчан у ВКЛ у к. XIV — сяр. XVII ст. Ён паказвае, што не толькі шляхта, але і заможныя мяшчанскія сем'і ВКЛ мелі свае гербы – спадчынная геральдычная традыцыя існавала ўжо з канца XIV ст.

На сёння знойдзены пячаткі мяшчан 32 гарадоў ВКЛ з сучасных тэрыторый Літвы, Беларусі, Украіны і Польшчы. З іх 15 належылі мяшчанам беларускіх гарадоў: Барысава, Брэста, Быхава, Гродна, Камянца, Копыля, Мінска, Мозыра, Нясвіжа, Навагрудка,
Пінска, Полацка, Слоніма, Слуцка і Віцебска. На ілюстрацыі – пячаткі Марціна і Васіля Іванавіча з Полацка, XV ст.

Як і ў шляхты, у мяшчан гербы былі спадчыннымі. Яны пераходзілі пераважна ад бацькі да дзяцей, а ў асобных выпадках — і праз жаночую лінію. Гэта сведчыць пра ўстойлівыя гарадскія роды, якія існавалі на беларускіх землях стагоддзямі. Гарадская эліта Беларусі была часткай агульнаеўрапейскай геральдычнай культуры.
  • 👍 12
  • 👏 2
Post #2692 352

Forwarded from Белсат

🤴 Князь з Трансільваніі стаў адным з найлепшых каралёў ВКЛ і Рэчы Паспалітай

Яго абралі каралём, хоць ён не належаў да мясцовай дынастыі. Ён перамагаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, правёў рэформы і зрабіў Горадню каралеўскім горадам.

Чым яшчэ адметны Стэфан Баторы і які след ён пакінуў у нашай гісторыі, расказваем у нашых картках.

👨‍🦰А даведацца яшчэ больш цікавых фактаў пра гэтую незвычайную і вельмі важную постаць можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны»
  • 👍 14
  • ❤ 5
  • 🙏 1
Post #2691 342

Forwarded from Филин. Оперативная аналитика и публицистика

Закрыццё бізнесаў, якія стваралі беларускае адзенне і вырабы з нацыянальнай адметнасцю, пераслед беларускага касцёлу, забарона імпрэзаў з нацыянальным каларытам — усе гэтыя з’явы не новыя.

Але, здаецца, што апошнім часам на ўсё, што мае дачыненне да беларушчыны, абрынуліся з новай сілай. Ці гэта трагічны след 2020 года ці канчатковая мэта ўплыву русіфікацыі — «Филин» пагаварыў пра гэта з акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеем Ластоўскім: https://d3gdl1abslu8gx.cloudfront.net/post/lastouski-belaruskaya-mova-vyglyadae-yak-nejkaya-krutaya-fishka-dlya-m/215284/
  • 👍 9
  • 🙏 1
Post #2690 330

Forwarded from Новы Час

Футбаліст, які не пакланіўся дыктатуры. Гісторыя Хабіба Хабіры, расстралянага ў Іране

Ён быў адным з найлепшых футбалістаў Ірана, капітанам нацыянальнай зборнай і кумірам заўзятараў. Але адмовіўся падпарадкавацца новаму рэжыму пасля Ісламскай рэвалюцыі. За гэта яго арыштавалі, катавалі і расстралялі.

Расказваем гісторыю Хабіба Хабіры — чалавека, які не здрадзіў сваім перакананням.

Чытаць без VPN
  • 👍 5
  • 😱 2
  • 💔 1
Post #2689 255

Forwarded from Наша Ніва

У Гродне вырашаюць, як аднавіць Каложу, каб яе не адмовіліся ўзяць у спіс ЮНЕСКА

Каложская царква ў Гродне патрабуе новага этапу рэстаўрацыі. Драўляную сцяну храма аднавілі ў мінулым дзесяцігоддзі, аднак працэсы разбурэння аўтэнтычных муроў XII стагоддзя працягваюцца. Любая памылка рэстаўратараў можа каштаваць помніку месца ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, куды яго спрабуюць уключыць яшчэ з 2006 года.

https://nashaniva.com/399996

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/399996
  • 🤔 9
  • 🙏 1
Post #2688 357

Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя

⚔️🛡 На Грунвальдскім полі пакуль не будзе ўсталяваная бел-чырвона-белая харугва
 
🔺У АПКБ атрымалі адказы ад дырэкцыі Музея Грунвальдскай бітвы на свае звароты ў падтрымку ініцыятывы па ўсталяванні беларускай бел-чырвона-белай харугвы побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны на Грунвальдскім полі.
 
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/na-hrunvaldskim-poli-pakul-ne-budze-bel-cyrvona-belaj-charuhvy/
  • 😢 10
  • 🤔 3
  • 👎 2
  • 🤬 1
  • 🙏 1
  • 👀 1
Post #2687 336

Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт

«Руку дайце, мы вам родны»: як Львоў стаў месцам сілы і свабоды для Цёткі

Пляценне маскавальных сетак у Львове 2022 года і эміграцыя беларускай бунтаркі ў 1905-м — як ні дзіўна, гэтыя дзве эпохі сустрэліся ў адным імені. Сёння, 15 ліпеня, спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Адмыслова для Reform.news львоўскія пуцявіны славутай паэткі ў горадзе Ільвоў вывучала Аліна Рудзіна.

Гісторыя яе асабістага адкрыцця львоўскага перыяду Цёткі пачалася з выпадковага пытання мясцовага валанцёра, а перарасла ў глыбокае даследаванне. Расказваем, як Алаіза Пашкевіч змагалася за права быць студэнткай, чаму львоўскі прафесар называў яе «жывой энцыклапедыяй» і як на галіцкай зямлі нараджаліся першыя кнігі для беларускіх дзяцей.

Чытаць на сайце альбо без VPN.
  • ❤ 17
  • 👍 1
  • 👏 1
  • 🙏 1
Post #2681 330

Forwarded from Спадчына

У Карэліцкім раёне падчас даследавання гарадзішча Беразавец, вядомага як «Замак Кміты» XVI стагоддзя, археолагі ўпершыню выявілі ўчастак абарончай драўлянай сцяны са слядамі пажару.

Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад навуковым кіраўніцтвам Наталлі Пачобут і Леаніда Калядзінскага вывучыла канструктыўныя асаблівасці знойдзенай фартэфікацыі. Высветлілася, што сцяна складалася з двух шэрагаў укапаных вертыкальных слупоў, размешчаных на адлегласці 1,2 метра адзін ад аднаго. Паміж імі ў спецыяльныя пазы закладаліся гарызантальныя бярвёны. Раней падчас палявых сезонаў даследчыкі ўжо лакалізавалі на гэтым аб'екце рэшткі ўязной брамы і замкавага моста.

Само гарадзішча ўяўляе сабой прамавугольную пляцоўку з закругленымі вугламі (памерамі прыкладна 95 на 45 метраў), якая знаходзіцца на беразе ракі Сэрвач за паўкіламетра ад вёскі Беразавец. Магутнасць культурнага пласта тут перавышае 2,5 метра. Раскопкі пацвярджаюць, што замак перажыў як мінімум тры маштабныя пажары, пасля якіх адбудоўваўся нанова. Сярод выяўленага археалагічнага матэрыялу XV–XVI стагоддзяў — аконнае шкло рамбічнай і дыскападобнай формы, кафля, манеты, гандлёвыя пломбы, побытавыя рэчы, а таксама зброя: ручніца і наканечнікі стрэл.

Крыніца

#Беразавец #Карэлічы #археалогія #фартэфікацыя #драўлянаедойлідства #НАН
  • 👍 10
  • 🔥 5
Older posts →
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →