Намінацыя «Культавае драўлянае дойлідства Палесся XVII–XVIII стст.» знаходзіцца ў Папярэднім спісе ЮНЭСКО яшчэ з 2004 года, аднак за 20 гадоў дзяржава так і не падала поўнае намінацыйнае дасье і не змяніла статус помнікаў:
«Фактычна Мінкульт афіцыйна распісаўся ў тым, што абараняць драўлянае дойлідства ад далейшых царкоўных «еўрарамонтаў» не ўваходзіць у яго планы. Прысутнасць беларускіх цэркваў на сайце ЮНЕСКА застанецца 20-гадовай піяр-дэкларацыяй, пакуль самі помнікі будуць працягваць фізічна разбурацца».
– піша тэлеграм канал «Спадчына».
На зварот «Спадчыны» чыноўнікі адказалі, што ўключэнне аб’екта ў Папярэдні спіс ЮНЭСКО не накладае на дзяржаву абавязкаў па яго далейшай распрацоўцы і ахове. Пры гэтым законы прадугледжваюць найвышэйшую катэгорыю «0» для каштоўнасцяў, якія ўключаныя або прапанаваныя ў Спіс сусветнай спадчыны.
