TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3153 162

Forwarded from Hrodna.life - Навіны Гродна - Новости Гродно

🇵🇱🇵🇱 Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам. Яго расстралянага савецкія вайскоўцы ў 1939-м

У 🐄 Сапоцкіне 🦬 Гродзенскага раёна актывісты Саюза палякаў у Беларусі праводзяць аднаўленчыя працы на магіле брыгаднага генерала Войска Польскага Юзафа Альшыны-Вільчынскага. Пра гэта паведаміла старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс у сваім Facebook.

22 верасня 1939 года каля Сапоцкіна савецкія танкісты затрымалі аўтамабіль, у якім ехалі генерал, яго жонка і ад’ютант. Альшыну-Вільчынскага і ад’ютанта расстралялі, а жонку генерала адпусцілі.

Генерала пахавалі ў Сапоцкіне.

Юзаф Альшына-Вільчынскі нарадзіўся ў 1890 годзе. Ён служыў у Польскіх легіёнах, удзельнічаў у войнах з ЗУНР і Савецкай Расіяй. З 1938 года камандаваў Трэцім корпусным округам у Гродне, а ў 1939-м — аператыўнай групай «Гродна».


Фота: Andżelika Borys у Facebook
  • 👍 9
  • 👎 2
  • 🤔 2
  • 🙏 1
  • 💔 1
  • 🤷 1
More from @beliph
  1. Sep 26, 2026❗️У Крэўскім замку выяўлены падмуркі замкавага моста На тэрыторыі дзядзінца выяўлены дзве…
  2. Sep 26, 2026⛪️ Мінкультуры адмовілася лічыць знаходжанне ўнікальных цэркваў у спісе ЮНЭСКО падставай д…
  3. Sep 26, 2026Ініцыятыва Maldzis набыла слоўнік Насовіча Гэта першы ў гісторыі поўны навуковы слоўнік бе…
  4. Sep 26, 2026Беларус Іван Бушыла вярнуўся пасля Другой сусветнай вайны ў сваю родную вёску ў Заходнім П…
  5. Sep 26, 2026📌 25 верасня ў Вільні ў Музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў адбылася канферэнцыя «Культурная…
  6. Sep 26, 2026🎼 «Род князёў Агінскіх: музыка, палітыка, паўстаньні ды каханьні» У нядзелю, 27 верасня,…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →