TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3072 293

Forwarded from Віцебская Вясна

Газета «Витебские вести» стварыла «відэастрашылку» пра «гаротнае жыццё пры панскай Польшчы», але падвёў ШІ

У рэдакцыі стварылі відэаролік, каб «паказаць», як у 1935 годзе праходзіў «звычайны дзень селяніна» у Заходняй Беларусі, як «па вечарах з зайздрасцю глядзеў на другі бераг рэчкі, бо там – савецкая Беларусь». У гэтым «шэдэўры» выкарыстаны ўсе штампы сучаснай прапаганды, як  эканамічныя - галод, праца да змогі «на пана», забіранне апошняй каровы «за падаткі», так і ідэалагічныя. Іх варта разабраць асобна – проста каб яшчэ раз пераканацца, што беларуская прапаганда хлусіць.

У відэароліку сцвярджаецца, што «за беларускае слова – штраф або нагайка», а яшчэ «зачынілі школу для тваіх дзяцей». На неадпаведнасць такіх сцвярджэнняў мы звярталі ўвагу раней, бо пры «панскай Польшчы» дзейнічалі беларускія школы (у адрозненне ад цяперашняга часу» і выходзілі газеты на роднай мове.

Але віцебскія прапагандысты пайшлі далей, з дапамогай шучнага інтэлекту стварыўшы «дакумент», які нібыта выдаваўся мясцовым жыхарам – «тутэйшым». Дакумент «напісаны» відавочна не па-польску, і гэта не дзіўна: такіх дакументаў проста ніколі не існавала.  У пашпартах ці пасведчаннях асобы (па-польску -  dowód osobisty, а не тая тарабаршчына, якую паказваюць аўтары відэароліка) пазначалася не нацыянальнасць, а грамадзянства, і ў тыя часы яно было відавочна польскім.

І пра тое, ці паглядалі “з зайздрасцю” на БССР жыхары той самай “панскай Польшчы”, лепей пачытаць арыгінальныя ўспаміны або аб’ектыўныя гістарычныя даследаванні. А не верыць на слова прапагандыстам, якія нават ШІ выкарыстоўваюць “на троечку”.
  • 😁 9
  • 🤬 3
  • 👍 2
More from @beliph
  1. Oct 1, 2026☕️ Ад элітнага да даступнага: кароткая гісторыя кавы і гарбаты ў Гродне і Беларусі 1 кастр…
  2. Oct 1, 2026🔴 «Горача прашу далікатна даваць парады тым, хто ведае меней, не адпужваць і не лупцаваць…
  3. Oct 1, 2026У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі працуе выстава «Песня пра зубра» У экспазіцыі…
  4. Oct 1, 2026🪦Канцэптуальны помнік жаўнеру Першай Сусветнай вайны ў Вугоршчыне Помнік змадэляваны як с…
  5. Oct 1, 2026🏠 Музей малой радзімы ў Студзіводах адначыць 40-годдзе 💥 Імпрэза адбудзецца ў гэтую нядз…
  6. Oct 1, 2026Ужо сёньня: 80 гадоў таму Нюрнбэрскі трыбунал абвясьціў прысуды кіраўнікам нацысцкай Нямеч…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →