TGViewer
Беларускі інстытут публічнай гісторыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі @beliph · 1.26K subscribers
Post #3033 285

Forwarded from Historyja

У цэнтры Якуцка адкрылі помнік расійскім салдатам, якія загінулі падчас вайны супраць Украіны. Раней там месціўся помнік прысвечаны сасланым на Сібір.

Гаворка пра шыльды з імёнамі навукоўцаў і даследчыкаў, якія былі сасланыя ў Якуцію і пасля зрабілі вялікі ўнёсак у вывучэнне мовы і культуры якуцкага народа - Вацлава Серашэўскага, Эдварда Пякарскага, Яна Чэрскага і Аляксандра Чаканоўскага.

Ян Чэрскі – шляхціц з былога ВКЛ і ўдзельнік паўстання 1863-64 гг., за што быў сасланы. Геолаг і географ, вядомы даследчык Сібіры.

Эдвард Пякарскі – таксама шляхціц з былой гістарычнай Літвы, які таксама трапіў на ссылку за вызвольную антырасійскую дзейнасць. Аўтар 13-томнага Слоўніка якуцкай мовы і прац пра якутаў ды іх край.
  • 🤬 15
  • 💩 6
  • 🤮 1
More from @beliph
  1. Oct 5, 2026📌 4 кастрычніка ў Студзіводах адбылося святкаванне 40-гадовага юбілею Музея малой радзімы…
  2. Oct 4, 2026🏰 Заручаўскую браму ў Віцебску хочуць аднавіць — з рэстаранам і падземнымі памяшканнямі Я…
  3. Oct 4, 2026🌱 Іронія гістарычных дат у Гродне: 4 кастрычніка ў горадзе адкрылі два зусім розныя помні…
  4. Oct 4, 2026Post #3209
  5. Oct 4, 2026Незалежны лічбавы архіў вернакулярнай фатаграфіі VEHA пачынае працу над другім томам кнігі…
  6. Oct 3, 2026Яшчэ адна навінка ў Калінкавічах да Дажынак — фэйкавая «Кацюша» Макет стварылі на базе пас…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →