Па слядах Канстанціна Астрожскага: мемарыяльная экскурсія ў Вільні
12 верасня ў Вільні адбудзецца мемарыяльная экскурсія, прысвечаная гадавіне перамогі ў Бітве пад Воршай 8 верасня 1514 года і яе галоўнаму герою — вялікаму гетману ВКЛ Канстанціну Астрожскаму.
Удзельнікі пройдуць шляхам трыумфальнага ўезду ў Вільню войска пераможцаў на чале з Астрожскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым. Пасля перамогі пад Воршай па гэтым маршруце ў горад урачыста ўвозілі палонных, захопленыя сцягі, зброю і іншыя трафеі.
Маршрут пройдзе і праз Базыльянскія муры, дзе знаходзіцца памятная шыльда Канстанціну Астрожскаму. Там удзельнікі запаляць знічы.
📅 12 верасня, субота
🕥 10:30
📍 Збор каля Вострай Брамы, Вільня
Экскурсія за ахвяраваньні. Арганізатары раяць узяць з сабой знічы.
🔗 Рэгістрацыя праз Google-форму або ў асабістых паведамленнях: @liusterkavilnia
Post #3032
322

- 👍 6
- ❤ 1
- 👏 1
- 🙏 1
- 🤝 1